Старая Палтаўка () — сяло ў Валгаградскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы населены пункт Старапалтаўскага раёна. Таксама з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Старапалтаўскага сельскага паселішча. Вёска размешчана ў Заволжы на паўночным усходзе Валгаградскай вобласці, за 360 км ад Валгаграда. Праз сяло працякае рака Еруслан.

Бліжэйшая чыгуначная станцыя Гмелінская (Прыволжская чыгунка, лінія Чырвоны Кут — Астрахань) размешчана за 40 км ад вёскі, адлегласць да Валгаграда 320 км.

Катэгорыя:Населеныя пункты Валгаградскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1830 годзе