Абдулахі Махамед Саадзі — першы прэзідэнт Самалійскага рэгіёну Эфіопіі (студзень—ліпень 1993)SomaliState.com .

Біяграфія Саадзі нарадзіўся ў 1934 годзе ў Фіке, горадзе ў Нагорскім раёне Агадэна, Эфіопія. Ва ўзросце 14 гадоў ён з сям’ёй пераехаў у Герар, дзе наведваў пачатковую школу. Затым скончыў сярэднюю школу ў Адыс-АбебаShekosh Report .

У пачатку 1956 года Саадзі адправіўся ў Самалі, дзе пачаў сваю палітычную кар’еру. У снежні 1964-га ён выступіў на Генеральнай Асамблеі ААН з нагоды вайны ў Агадэне. У 1964 годзе эміграваў у Кенію, дзе пачаў свой бізнес. У пачатку 1976-га вярнуўся ў Самалі, каб працягнуць сваю палітычную барацьбу, удзельнічаўшы ў самалійска-эфіопскай вайне.

У 1977 годзе Саадзі быў прызначаны прадстаўніком ФВЗС у Кувейце. Пазней уступіў у ізноў створаны Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна. Хутка самалійскі ўрад запатрабаваў яго вяртання, але, баючыся судовага пераследу, той звярнуўся за палітычным сховішчам у шведскае пасольства ў Кувейце, а затым пераехаў у Швецыю.

Саадзі быў сярод першых 45 членаў Цэнтральнага Камітэта Вызваленчага Фронту, створанага ў 1992 годзе. 23 студзеня 1993 года ён быў абраны прэзідэнтам зноў створанага эфіопскага штата Самалі, але ў ліпені адхілены ад пасады. Гэты пост заняў Хасан Джыра Калінле.

Спасылкі "Federalism and Autonomy Conflicts in the Somali Region, " Leyden University, Netherlands John Markakis, "The Somali in Ethiopia, " Review of African Political Economy, Volume 23, Number 70, December 1996 Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1934 годзе Катэгорыя:Палітыкі Эфіопіі