Антоніа Пеліча (; 1 студзеня 1921 — 24 лістапада 2016) — італьянскі ваенны дзеяч, гісторык і пісьменнік. Займаў розныя пасады ў італьянскіх ВПС і НАТА. Пасля завяршэння ваеннай кар’еры стаў аўтарам шматлікіх кніг па гісторыі авіяцыі.
Біяграфія Антоніа Пеліча нарадзіўся ў Санта-Марыя-Капуа-Ветэрэ (Казерта) 1 студзеня 1921 годаIl Corriere dell'Aviatore n.3/4, marzo-aprile 2012, p. 18. Паступіў у каралеўскую ваенна-паветраную акадэмію Казерты, атрымаў ліцэнзію ваеннага лётчыка для палётаў на IMAM Ro.41.
Падчас Другой сусветнай задзейнічаны ў Паўночнай Афрыцы.
Пасля перамір’я паміж новым італьянскім урадам і саюзнікамі, падпісаным 8 верасня 1943 года, далучыўся да антыфашысцкіх сілEmiliani, Ghergo, Vigna 1982, p. 72. З 1944 года складаўся ў эскадрыллі «Штармавы Балтымор», дзе лятаў на бамбардзіроўшчыку Martin BaltimoreEmiliani, Ghergo, Vigna 1982, p. 85.
Пасля заканчэння вайны Пеліча прызначаны другім лейтэнантам у SPEPelliccia 1981, p. 143.. Яго эскадрылля «Штармавы Балтымор» дзейнічала да 1 лістапада 1948 годаBrotzu, Cosolo 1973, p. 96. У гэты час Пеліча асвоіў амерыканскі самалёт P-51 Mustang.
Затым ён прайшоў навучанне на першым курсе інструктараў для інструментальнага палёту, якое праводзілася на Moody AFB у Злучаных Штатах, пасля чаго Пеліча быў прызначаны галоўным інструктарам у лётных школах італьянскіх ВПС. На працягу трох гадоў, з 1959 па 1962, уваходзіў у кансультатыўную групы па паветраным навучанні ў SHAPE і Міжнародную каманду па падрыхтоўцы лётных экіпажаў ад НАТА.
Пеліча працаваў у самых розных аддзелах ваенна-паветраных сіл, ён наведваў Ваенна-паветраную школу Фларэнцыі, а затым пашыраны курс ВПС ЗША ў Алабаме. Вярнуўшыся на радзіму, узяў на сябе камандаванне Scuola Caccia, стаўшы тады старшынёй IV рабочай групы трохбаковага Ваеннага камітэта. У 1974 годзе прызначаны намеснікам кіраўніка каледжа абароны НАТА, які базаваўся ў ваенным гарадку Чэкчыньёла ў Рыме.
Пазней Пеліча стаў прафесарам у галіне ваеннай авіяцыі. Ён нават з’яўляўся супрацоўнікам Гістарычнага ўпраўлення італьянскіх ВПС і аўтарам шматлікіх кніг і артыкулаў, апублікаваных у часопісах аб ваеннай гісторыіFerrari 2005, p. 61.
Член цэнтра абаронных даследаванняў Універсітэта Генуі, Ваенна-гістарычнай асацыяцыі, Італьянскай ваенна-гістарычнай камісіі.
Памёр 24 снежня 2016 ў Рыме.
У культуры Баявы вопыт Пеліча натхніў Паола Монці, таксама былога ваеннага лётчыка, на стварэнне біяграфічнага дакументальнага фільма «У знак арла».
Публікацыі "I sentieri sulla montagna": la standardizzazione dei metodi e sistemi di volo, Centro Cft. A.M., Roma, 1966. L'ultimo assalto, Centro Cft. A.M., Roma, 1970. Il dominio del cielo nell'era post-napoleonica, Centro Cft. A.M., Roma, 1970. Il processo per My Lai: un atto di ribellione della coscienza militare, Centro Cft. A.M., Roma, 1971. Amedeo Mecozzi e la dottrina di guerra aerea, Centro Cft. A.M., Roma, 1972. Quell'incerto suono di tromba: fine di una strategia?, Centro Cft. A.M., Roma, 1973. Il quarto conflitto arabo-israeliano: (6-25 ottobre 1973), Centro Cft. A.M., Roma, 1974. Far giustizia a Mecozzi, Centro Cft. A.M., Roma, 1974. La lotta nello spazio, in relazione all'evoluzione delle teorie di guerra, Stato Maggiore Aeronautica Militare, Roma, 1975. Difesa ancorata, difesa mobile ed elicotteri da combattimento, Centro Cft. A.M., Roma, 1976. Clausewitz e la strategia politico-militare sovietica, Centro Cft. A.M., Roma, 1976. Il dominio dello spazio: lineamenti dottrinali della guerra aerospaziale, STEM Mucchi, Modena, 1979.Il Corriere dell'Aviatore n.3/4, marzo-aprile 2012, p. 19 Nessuno è profeta in Patria. Riflessioni sulla dottrina del Dominio dell'Aria, SIAG, Genova, 1981. II Periodo Epico dell'Aeronautica: profilo biografico del maresciallo dell'aria Italo Balbo, Veant, Roma, 1985. La Regia Aeronautica: dalle origini alla seconda guerra mondiale, (1923-1943), Stabilimento grafico militare, Gaeta, 1992. Maresciallo dell'Aria Italo Balbo, Ufficio Storico dell'Aeronautica Militare, Roma, 1998. Giuseppe Valle, una difficile eredità, Ufficio Storico dell'Aeronautica Militare, Roma, 1999. Nel Segno dell'Aquila, Edizioni Innocenti, Grosseto, 2005. Origini e sviluppo aviazione militare, Edizioni Rivista Aeronautica, Roma, 2007. Il mio otto settembre, Roma, 2008. Giulio Douhet, La vita e le opere, Cromografica Roma s.r.l., Roma, 2009. Nel Segno della Fenice, pubblicato in proprio, 2010. Le Ali di Icaro. L'Aviazione nella guerra sul mare', pubblicato in proprio, 2013.
Літаратура Emilio Brotzu, Gherardo Cosolo, Dimensione Cielo. Bombardieri-Ricognitori Vol.6, Roma, Edizioni dell'Ateneo & Bizzarri, 1973. Angelo Emiliani, Massimo Federico Ghergo, Achille Vigna, Aviazione Italiana: la guerra in Italia, Parma, Ermanno Albertelli editore, 1982. I Reparti dell'Aeronautica Militare Italiana, Roma, Ufficio Storico dell'Aeronautica Militare, 1977. Il generale Antonio Pelliccia, in Il Corriere dell'Aviatore, 3/4, Roma, Associazione Nazionale Ufficiali Aeronautica, marzo-aprile 2012, p. 17. Катэгорыя:Лётчыкі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Гісторыкі Італіі