Какава (Theobroma cacao) — від дрэваў з роду Тэаброма (Theobroma) сямейства Мальвавыя (Malvaceae).

Вечназаялёныя дрэвы вышынёю 5—8 м. Лісце вялікае, бліскучае. Кветкі дробныя, жоўтыя або чырвоныя ў пучках. Плод — ягада чырвонага, жоўтага або аранжавага колеру, мае 25—60 міндалепадобных зярнят. Цвіце і пладаносіць увесь год.

Паходзіць з тропікаў Амерыкі, вырошчваецца па ўсім свеце ў трапічных абласцях абодвух паўшар’яў дзеля атрымання насення, якое выкарыстоўваецца ў кандытарскай прамысловасці (гл. шакалад) і медыцыне.

Словам «какава» таксама называюць насенне дрэва какава і парашок, які з іх атрымліваецца; такую ж назву мае і напой.

Крыніцы

Літаратура Какава //

Спасылкі

Катэгорыя:Мальвавыя Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе