Уільям Брэдфард (; 1590—1657) — пурытанін, палітык, амерыканскі пісьменнік-храніст.
Ён быў глыбока набожным, самаадукаваным чалавекам, які вывучыў некалькі моваў, у тым ліку яўрэйскую, каб «убачыць на свае ўласныя вочы старажытныя святыя пісанні ў іх першароднай прыгажосці». Удзельнік эміграцыі ў Галандыю, вандравання на «Мэйфлаўэ» у Плімут. Уільям Брэдфард быў абраны губернатарам Плімута ў калоніі Масачусецкай затокі пасля таго, як сепаратысты высадзіліся на амерыканскую зямлю.
Першы гісторык Плімуцкай калоніі. Ягоная «Каланізацыя Плімута» (1651) — зразумелая і захапляючая справаздача аб першых кроках калоніі. Шырокавядома ягонае апісанне першага ўражання ад сустрэчы з Амерыкай.
Літаратура Спанкэрэн К. Ван. Нарыс аб амерыканскай літаратуры / Перакл. В. і Л. Калабан. — Інфармацыйнае агенцтва Злучаных Штатаў, [б.г.]
Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША