Багавіцін Пятровіч Багавіцінавіч (? — пасля 1528) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Багавіцінаў (Багавіцінавічаў) герба «Пелікан». Нарадзіўся ў сям’і Пятра Багавіцінавіча.
Крамянецкі гараднічы, войскі, мастаўнічы ў 1528 годзе. У 1523 годзе прадаў маёнтак Расолаўцы князям Астрожскім. У 1528 годзе ставіў у войска ВКЛ 14 коней. Ён і яго нашчадкі зваліся Багавіцінамі-Шумбарскімі.
Сям’я Відаць, яго сынамі былі браты Павел і Міхал, што жылі ў сярэдзіне XVI стагоддзя.
Літаратура
Багавіцін Пятровіч Катэгорыя:Гараднічыя крамянецкія Катэгорыя:Войскія крамянецкія Катэгорыя:Мастаўнічыя крамянецкія