Уільям Такаку — акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, сцэнарыст, рэжысёр, музыкант і эколаг Папуа — Новай Гвінеі. Бакалаўр права.
Біяграфія Скончыў спецыяльны курс у Нацыянальным інстытуце драматычнага мастацтва ў Сіднеі. Працаваў дырэктарам Нацыянальнай тэатральнай кампаніі Папуа — Новая Гвінея.
Разам з Альбертам Тора быў суаўтарам і дырэктарам тэлевізійнага міні-серыяла «Warriors in Transit» (1992). Кіраваў правінцыйнай тэатральнай групай Мілн-Бэй (Milne Bay Provincial Theatre Group). Аўтар лібрэта да оперы «Erberia».
У 1997 годзе зняўся разам з Пірсам Броснанам у фільме «Рабінзон Круза», а ў 1998 годзе ў ролі Магнуса ў тэлевізійным міні-серыяле «he Violent Earth».
Як эколаг выступаў супраць разбурэння міжнароднымі лесанарыхтоўчымі кампаніямі некранутых лясоў на астравах Папуа — Новай Гвінеі.
Памёр ад сардэчнага прыступу.
Спасылкі
William Takaku A tribute to William Takaku
Катэгорыя:Лібрэтысты Катэгорыя:Рэжысёры паводле алфавіта Катэгорыя:Сцэнарысты паводле алфавіта Катэгорыя:Акцёры паводле алфавіта