Вуліца Вадалажскага — вуліца на паўночным захадзе Мінска ў мікрараёне Вялікі Лес Першамайскага раёна. Сваю назву атрымала ў гонар палкоўніка Васіля Вадалажскага, які ўдзельнічаў у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Да 1997 года мела назву Палявая.

Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Панамарова, заканчваецца скрыжаваннем з Рагачоўскай вуліцай. Раздзелена на дзве часткі Паштовай вуліцай. Таксама перасякаецца з Садовай вуліцай. Ідзе паралельна вуліцы Бяляева.

Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Бліжэйшая станцыя метро — «Уручча».

Спасылкі

Улица Водолажского на geodzen.com

Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)