Гуд'ёўн Самуэльсан (; 16 красавіка 1887 — 25 красавіка 1950) — вядомы ісландскі архітэктар. Яго найбольш вядомыя працы — Універсітэт Ісландыі, Царква Акюрэйры, каталіцкая царква Ландакоцкірк’я і іншыя. А яго апошняя і самая знакамітая работа, царква Хальгрымскірк’я, так і не была завершана пры яго жыцці, бо будаўніцтва гэтай 75-метровай царквы пачалося ў 1937 годзе і скончылася ў 1986 годзе.
Самуэльсан быў наватарам у сферы архітэктуры і горадабудаўніцтва. Ён быў прыхільнікам планавання гарадоў і быў адным з галоўных архітэктараў, якія зрабілі генеральны план горада Акюрэйры. Ён таксама быў прыхільнікам занавання гарадоў; на яго думку спальныя раёны і раёны з адміністрацыйнымі будынкамі павінны быць сепарыраванымі.
Катэгорыя:Архітэктары Ісландыі