Сяргей Аляксандравіч Астроўскі (; нар. 3 кастрычніка 1960, Баранавічы, СССР) — украінскі вайсковец. Генерал-лейтэнант. Намеснік камандуючага сухапутнымі войскамі Украіны (2010—2011). Кавалер Ордэна Багдана Хмяльніцкага III ступені.
Адукацыя У 1982 годзе скончыў Кіеўскае вышэйшае танкавае інжынернае вучылішча, у 1991 — Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў імя Р. Маліноўскага, у 2003 — Нацыянальная акадэмія абароны Украіны.
Кар’ера Праходзіў службу ў войсках Забайкальскай і Кіеўскай ваенных акругаў на пасадах камандзіра танкавага ўзвода, камандзіра танкавай роты, начальніка штаба — намесніка камандзіра танкавага батальёна, камандзіра танкавага батальёна.
З 1991 года працягваў службу ў заходняй групе войскаў (былая група савецкіх войск у Германіі), Прыкарпацкай ваеннай акрузе і Заходнім аператыўным камандаванні на пасадах намесніка камандзіра танкавага палка, камандзіра мотастралковага палка, намесніка камандзіра механізаванай дывізіі, начальніка штаба — першага намесніка камандзіра механізаванай дывізіі і камандзіра дывізіі.
У 2003 годзе прызначаны намеснікам камандуючага 13-га армейскага корпуса Заходняга аператыўнага камандавання. Пазней стаў камандзірам 6-й асобнай механізаванай брыгады ў Рэспубліцы Ірак. З лістапада 2004 і да мая 2010 года камандаваў 8-м армейскім корпусам Узброеных Сіл УкраіныРуководящий состав 8 АК .
У 2010 годзе прызначаны намеснікам камандуючага Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны. У 2011 годзе падаў рапарт на адстаўку.
У 2015 годзе на фоне расійска-ўкраінскага канфлікту ўзяў на сябе кіраўніцтва Жытомірскім абласным штабам «Нацыянальнага Руху Супраціву»У Житомирі штаб «Національного Руху Опору», який ініціювала Тимошенко, очолив Сергій Островський .
Сям’я Жанаты, мае дачку.
Узнагароды Ордэн Багдана Хмяльніцкага III ступені Ордэн «За заслугі» III ступені Узнагарода Міністэрства абароны Украіны «Доблесць і гонар» Медаль «10 гадоў Узброеным сілам Украіны» Медаль «15 гадоў Узброеным сілам Украіны»
Спасылкі Військо України, № 12(114), 2009. КОМАНДИР 6-Ї ОМБР В ІРАКУ ГЕНЕРАЛ-МАЙОР СЕРГІЙ ОСТРОВСЬКИЙ: «БРИГАДА ВИЯВИЛА МУЖНІСТЬ І ГЕРОЇЗМ» // Газета «Дзеркало тижня» від 9 квітня 2004 року КОМАНДИР БРИГАДИ МИРОТВОРЦІВ У ІРАКУ — ВІННИЧАНИН СЕРГІЙ ОСТРОВСЬКИЙ. Перший з миротворців-земляків — Василь Литвиненко — вже повернувся. // Газета «33 канал» від 16 червня 2004 року
Катэгорыя:Генералы Украіны Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты Катэгорыя:Удзельнікі Іракскай вайны