Рыа-Грандэ (), Рыа-Брава-дэль-Нортэ () — рака ў ЗША і Мексіцы (на працягу каля 2 тыс.км утварае мяжу паміж імі).

Даўжыня 2870 км. Вадазбор 570 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 15-20 тыс. м³/сек. Пачынаецца ў гарах Сан-Хуан (сістэма Скалістых гор), цячэ пераважна па засушлівых плато, месцамі ў вузкіх каньёнах, упадае ў Мексіканскі заліў. Буйны прыток Пекас (злева). Буйныя вадасховішчы Элефант-Б’ют і Фалькон. Сяднаходная на асобных участках. На Рыа-Грандэ — гарады Альбукерке, Эль-Паса, Ларэда (ЗША), Сьюдад-Хуарэс, Нуэва-Ларэда (Мексіка).

Літаратура

Paul Horgan, Great River: The Rio Grande in North American History. Volume 1, Indians and Spain. Vol. 2, Mexico and the United States. 2 Vols. in 1, 1038 pages — Wesleyan University Press 1991, 4th Reprint, ISBN 0-8195-6251-3

Катэгорыя:Рэкі Каларада Катэгорыя:Рэкі Нью-Мексіка Катэгорыя:Рэкі Тэхаса Катэгорыя:Рэкі Мексікі Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Басейн Мексіканскага заліва Катэгорыя:Паўднёвы захад ЗША Катэгорыя:Рэкі ЗША