Харакат Хезбала Ан-Нуджаба (; ) — шыіцкая ісламісцкая групоўка, якая ўдзельнічала ў грамадзянскіх войнах у Сірыі і Іраку. Узнікла ў 2013 годзе.

Ідэалогія Групоўка прытрымлівацца хамейнізму.

Адносіны «Харакат Ан-Нуджаба» дружалюбна Ірануhttps://www.fdd.org/wp-content/uploads/2018/11/HarakatNujaba.pdf. З 2014 года аказвала падтрымку ўладам Ірака ў барацьбе з суніцкімі баевікамі. У сірыйскім канфлікце арганізацыя падтрымала Башара Асада.

Узнікла першапачаткова як частка арганізацыі «Асаіб Ахль аль-Хак», але пазней далучылася да кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі». У Сірыі дзейнічала ў складзе 4-й танкавай дывізіі.

Падчас канфліктаў на тэрыторыі Сірыі і Ірака ўзаемадзейнічала з «Фаціміюнам» і брыгадай Бакіра. Па некаторай інфармацыі, мае сувязі з еменскім рухам хусітаў. Уступала ў прамое або ўскоснае супрацьстаянне з ЗША, Турцыяй, групоўкамі ІДІЛ, Сірыйская свабодная армія (у т. л. брыгадай горных ястрабаў), Ахрар аш-Шам, Фронт аль-Нусра, Аджнад аш-Шам, Хаят Тахрыр аш-Шам, Армія заваёвы, а таксама з курдскай Пешмергай.

Баявыя дзеянні У Іраку арганізацыя была заўважана падчас Другой бітвы за Тыкрыт. Падчас сірыйскага канфлікту адзначана ў баях за Латакію, Алепа і аперацыі «Дамаская Сталь».

Склад У апалчэнне ўваходзяць чатыры брыгады: Ліва Амар Ібн Ясір Ліва аль-Хамад Ліва аль-Імам аль-Хасан аль-Муджтаба Брыгада вызвалення Галан

Статус У ЗША «Харакат Хезбала Ан-Нуджаба» прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй.

Гл. таксама Спіс узброеных груповак грамадзянскай вайны ў Іраку (2011—2017) Спецыяльныя групы (Ірак) Прыватныя апалчэнні (Ірак)

Катэгорыя:Праўрадавыя ваенныя арганізацыі Грамадзянскай вайны ў Сірыі Катэгорыя:Іракскія групоўкі, якія змагаюцца супраць ІДІЛ Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2013 годзе