Аляксандр Фёдаравіч Кі́стаў (; 7 верасня 1903, Царыцын — 14 мая 1960, Мінск) — беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1947). Народны артыст Беларускай ССР (1953).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Царыцын. У 1920 годзе добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную АрміюКистов Александр Фёдорович . Пасля дэмабілізацыі ў 1922Александр Кистов // КИНО-ТЕАТР.РУ годзе на камсамольскай рабоце. У 1928 годзе скончыў Ленінградскі тэатральны тэхнікум. З 1929 года працаваў у тэатрах Ленінграда, Куйбышава, Масквы. У 1944 годзе А. Ф. Кістаў быў запрошаны ў Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР у якасці акцёра і дырэктара.
Памёр А. Ф. Кістаў 14 мая 1960 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Творчасць А. Ф. Кістаў меў ад прыроды магутны голас, велічную стаць, пластычную выразнасць і вулканічны тэмперамент, якія спалучаліся з высокім прафесійным майстэрствам і выконваў востракамедыйныя і характэрныя ролі з каларытнымі бытавымі рысамі.
Ролі ў тэатры Кароль Лір, Атэла («Кароль Лір», «Атэла» У. Шэкспіра) Прыбыткоў («Апошняя ахвяра» А. Астроўскага) Іван Шуйскі («Цар Фёдар Іаанавіч» А. К. Талстога) Астраў, Вяршынін («Дзядзя Ваня», «Тры сястры» А. Чэхава) Радазубаў («Варвары» М. Горкага) Важак («Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага) Забелін («Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна) Паноў («Разлом» Б. Лаўранёва) Сімбірцаў («Дарога Перамогі» У. Салаўёва) Ванюшын («Дзеці Ванюшына» С. Найдзёнава) і іншыя.
У кіно А. Ф. Кістаў зняўся ў шэрагу кінафільмаў, сярод якіх «Міколка-паравоз», «Катоўскі», «Зялёныя агні», «Палеская легенда», «Першыя выпрабаванні», «Строгая жанчына».
Узнагароды і званні Ордэн Леніна (1955) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1953) Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945) Сталінская прэмія 3 ступені 1953 года за спектакль «Варвары» Заслужаны артыст Беларускай ССР (1947) Народны артыст Беларускай ССР (1953) Граматы і Ганаровыя граматы
Памяць У верасні 2003 года ў Беларусі ўведзена ў абарачэнне маркіраваная паштовая картка з арыгінальнай маркай, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння А. Ф. Кістава.
Літаратура
Спасылкі Кистов Александр Фёдорович // Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. — Мінск, 2014. — 404 с. Александр Кистов // КИНО-ТЕАТР.РУ Ирина Завадская Он никогда не мешал партнёрам… // СБ. Беларусь сегодня
Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Кінаакцёры СССР Катэгорыя:Кінаакцёры Беларусі Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Лаўрэаты Сталінскай прэміі