«Пацалунак на Таймс-сквер» () — фатаграфія , на якім адлюстраваны амерыканскі марак Глен Мак-Дафі, які цалуе медсястру Эдыт Шэйн, апранутую ў белую сукенку, у дзень Перамогі над Японіяй (14 жніўня 1945 года) на Таймс-сквер у Нью-Ёрку. Праз тыдзень фатаграфіі былі апублікаваны на старонках часопіса «Life», сярод мноства фатаграфій у 12-старонкавым раздзеле «Перамога», на якіх былі засняты святкаванні перамогі па ўсёй Амерыцы. На першай старонцы двухстаронкавага развароту былі прадстаўлены фатаграфіі трох пацалункаў з Вашынгтона, Канзас-Сіці і Маямі, а фатаграфія Эйзенштата займала цэлую старонку насупраць. Пацалунак быў любімай паставай для фатографаў СМІ падчас вайны, але Эйзенштат сфатаграфаваў спантанную падзею, якая адбылася на Таймс-сквер, калі прэзідэнт Трумэн абвясціў аб заканчэнні вайны з Японіяй. Пасля атрымання навін аб перамозе, весялосць пачалася паўсюль. Афіцыйна свята прыпадае не на 14 жніўня, а на дзень афіцыйнага падпісання капітуляцыі 2 верасня (у Японіі адзначаецца як Дзень памяці).

Фатаграфія вядома пад рознымі назвамі — «Дзень Перамогі над Японіяй на Таймс-сквер» (), «Дзень Перамогі» (), «Пацалунак на Таймс-сквер» і «Пацалунак» ().

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фатаграфіі 1945 года Катэгорыя:Жнівень 1945 года Катэгорыя:Падзеі 14 жніўня Катэгорыя:Творы пра Другую сусветную вайну