Лябеднік ружовы (Atriplex rosea) — від травяністых раслін сямейства , распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй Азіі.

Апісанне Аднагадовая расліна 30-90 см вышынёй. Сцёблы і галіны мучністыя, канцы галін больш таўставатыя, не менш за 1 мм у дыяметры. Кветкі ў клубочках па 5-10. Прыкветкі шырока трохкутныя, на кароткай ножцы. Насенне злёгку выпуклае, у цэнтры не ўціснутае. 2n = 18 .

Распаўсюджанне Еўропа амаль уся тэрыторыя, акрамя поўначы; Паўночная Афрыка: Алжыр, Егіпет, Лівія, Марока, Туніс; Азія: Кіпр, Ізраіль, Іарданія, Ліван, Сірыя, Турцыя, Арменія, Грузія; натуралізаваны ў ЗША, Канадзе, Аргенціне, Чылі, ПАР, Новай Зеландыі .

Выкарыстанне Расліну культывавалі як харчовую прыкладна да пачатку XX стагоддзя. Гэты від таксама выкарыстоўваўся для здабычы паташу.

Галерэя

Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1763 годзе Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Лябеднік