Таццяна Расціславаўна Рамза (нар. ) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2016), прафесар.
Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура»Таццяна Рамза, Philology.BY.
Выкладае на Філалагічным факультэце БДУ, з 1999 года — беларускую мову замежнікам. У 1996 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Безасабовыя сказы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове» (навуковы кіраўнік Леанід Іванавіч Бурак), у 2016 годзе — доктарскую дысертацыю «Беларускае гутарковае маўленне: фанетычны і лексіка-граматычны аспекты».
Навуковая дзейнасць Вывучае сінтаксіс сучаснай беларускай мовы, вуснае гутарковае маўленне, выкладанне беларускай мовы як замежнай. Тэма кандыдацкай дысертацыі — «Безасабовыя сказы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове», тэма доктарскай дысертацыі — «Беларускае гутарковае маўленне: фанетычны і лексіка-граматычны аспекты». Аўтар і ўкладальніца падручнікаў беларускай мовы для замежнікаў, у тым ліку для японцаўЗамежнікі пасля БДУ гавораць з беларускім акцэнтам, Радыё Свабода, 18 сакавіка 2016 г.«Спрабуйма!» — у Японіі выйшаў пачатковы курс беларускай мовы для японцаў ФОТА, Наша Ніва, 8 сакавіка 2016 г..
Аўтар больш як 100 навуковых публікацыйТаццяна Рамза, Філалагічны факультэт БДУ.
Асноўныя працы Рамза Т. Сінтаксіс: Тэарэтычны курс: вучэб. дапаможнік / пад агул. рэд. А. Я. Міхневіча. — , 2003. — 202 с. Hurtig C., Ramza T. Belarussische Grammatik in Tabellen und Übungen — Граматыка беларускай мовы ў табліцах і практыкаваннях // Slavistische Beiträge. — Bd. 420 / Hrsg. von P. Rehder. — München, 2003. — 267 S. Рамза Т. Міхневіч, А. Словазлучэнне // Кароткая граматыка беларускай мовы. У 2 ч. / навук. рэд. А. А. Лукашанец. Ч. 2: Сінтаксіс. — , 2009. С. 7—37. Рамза Т., Тэш С. Беларуская мова за 20 заняткаў: Практыкаванні. Тэксты. Размовы: інтэнсіў-курс (пробная версія). — Universität Oldenburg, 2009. — 124 с. Рамза Т. Беларуская мова? З задавальненнем! Для замежных навучэнцаў. — , 2010. — 310 с. Ramza T. Konjugationstypen im Belarussischen und Mischungsrede // Zeitschrift fuer Slawistik 55. Nr. 3, 2010. S. 340—363. Рамза Т. Беларускае гутарковае маўленне: сучасны стан. — , 2011. — 221 с. Рамза Т. Тарашкевіца і наркамаўка: ці ёсць граматычнае процістаянне // Rozprawy Komisji Językowej ŁTN. Tom 66, 2018. S. 409—432.
Спасылкі Таццяна Рамза, Філалагічны факультэт БДУ Таццяна Рамза // Philology.BY Калі беларуская мова будзе вывучацца ў Кембрыджы?, інтэрв’ю Таццяны Рамзы газеце «Звязда»
Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі