Хамід Такві (;  — 27 снежня 2014) — брыгадны генерал КВІР Ірана, баец спецпадраздзялення «Кодс», удзельнік Ірана-іракскай вайны і ваеннай аперацыі супраць Ісламскай дзяржавы.

Нараджэнне Нарадзіўся ў горадзе Ахваз 11 верасня 1955 года (20 шахрывара 1338 года па іранскім календары)حمید-تقوی فر-از-سوسنگرد-تا-عتبات-در-جستجوی-شهادت سردار سید حمید تقوی؛ از سوسنگرد تا عتبات در جستجوی شهادت.

Ваеная кар’ера

Ірана-іракская вайна З пачаткам вайны ў 1980 годзе далучыўся да Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі. З сіл, сабраных у Дашт-э-Азадэгане, сфармаваў падраздзяленне ваеннай разведкі ў Сусангердзе. Удзельнічаў у некаторых іранскіх наступальных аперацыях, уключаючы «Хейбар» і «Рассвет 8», дзе былі забіты яго бацька і брат. Быў павышаны да начальніка штаба Рамазана.

Вайна з ІДІЛ У 2013 годзе падчас грамадзянская вайны ў Іраку ўзначаліў апалчэнне «Сарая Аль-Харасані», якое пазней будзе дзейнічаць ў складзе кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі»«Special Report: How Iran’s military chiefs operate in Iraq» , Reuters, 24 février 2015.. Па словах кіраўніка арганізацыі Бадра Хадзі аль-Амеры, Хамід Такві «ўдзельнічаў у большасці важных бітваў супраць ІДІЛ і адыграў ключавую ролю ў вызваленні Джурф аль-Сахара».

Гібель 27 снежня 2014 года падчас выканання місіі разам з іракскай арміяй і Сіламі народнай мабілізацыі Такві быў забіты варожым снайперам у непасрэднай блізкасці ад пахавальні адзінаццатага шыіцкага імама Хасана аль-Аскары ля Самары. Яго пахаванне прайшло ў Тэгеране 30 снежня. На цырымоніі развітання прысутнічаў камандзір «Кодс» Касем Сулеймані.

Памяць У лютым 2015 года на месцы гібелі Такві быў узведзены помнік, . Паралельна пра загінулага быў выпушчаны дакументальны фільм «Азіз Балад» і кніга «Сардар Самара», якая ўяўляе з сябе мемуары брыгаднага генерала, сабраныя намаганнямі Рухалы Парталіба і рэдактараў інфармацыйнага агенцтва «Абна», .

Катэгорыя:Ваенныя дзеячы Катэгорыя:Постаці Ірана Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іраку