Радамскае ваяводства () — адно з ваяводстваў, якія існавалі ў 1975—1998 гадах у Польшчы. Яго цэнтрам быў горад Радам. У 1999 годзе тэрыторыя, за выключэннем 2 гмін, была ўключана ў склад сучаснага Мазавецкага ваяводства.
Гарады Найбуйнейшымі гарадамі ваяводства станам на 1998 год былі: Радам — 232 тыс. жыхароў Пёнкі — 22 тыс. жыхароў Казяніцы — 21 тыс. жыхароў Груец — 15 тыс. жыхароў Шыдловец — 13 тыс. жыхароў
Катэгорыя:Ваяводствы Польшчы (1975—1998) Катэгорыя:Гісторыя Мазавецкага ваяводства