Пальмі́ра () — невялікі незаселены атол у паўночнай частцы Ціхага акіяна, на поўдзень ад Гаваяў. Належыць ЗША.

Гісторыя Адкрыты 14 ліпеня 1798 г. амерыканскім капітанам Эдманам Фанінгам. У 1802 г. даследаваны камандай амерыканскага судна «Пальміра», ад якога і атрымаў сваю назву. У 1859 г. на востраве высадзіліся амерыканскія здабытчыкі гуана, якія абвясцілі яго тэрыторыяй ЗША. На Пальміру таксама прэтэндавалі Гавайскае каралеўства і Вялікабрытанія. Пасля далучэння Гаваяў да ЗША, у 1898 г. Пальміра таксама была афіцыйна абвешчана часткай ЗША.

У 1959 г. атол быў выведзены з-пад юрысдыкцыі штата Гаваі і доўгі час знаходзіўся ў карыстанні ваенна-марскіх сіл ЗША. На Пальміры быў пабудаваны аэрадром. Аднак у 2001 г. атол стаў запаведнікам.

Прырода Складаецца з 50 каралавых астравоў агульнай плошчай 12 км². Даўжыня берагавой лініі налічвае 14,5 км. Большасць астравоў парослая пальмавымі дрэвамі. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 4 500 мм штогод, сярэднегадавая тэмпература вагаецца вакол 30 °C. Добра захавалася фаўна марскога рыфу.

Галерэя

Спасылкі Palmyra Atoll. A Center for Scientific Study Palmyra Atoll National Wildlife Refuge

Катэгорыя:Атолы Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Лайн Катэгорыя:ЗША Катэгорыя:Незаселеныя астравы