Караль Тадэвуш Наўроцкі (; ) — польскі гісторык. Прэзідэнт Польшчы з 2025 года. Кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП). У 2017—2021 гадах дырэктар Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску.

Біяграфія Скончыў гістарычны факультэт Гданьскага ўніверсітэта, дзе ў 2013 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 2023 годзе скончыў аспірантуру Гданьскага тэхналагічнага ўніверсітэта — International MBA in Strategy, Programme and Project Management. У 2009—2017 гадах працаваў у Інстытуце нацыянальнай памяці, у 2013—2017 — узначальваў Аддзяленне народнай адукацыі ў Гданьску ІНП. У 2011—2017 гадах кіраваў Сядлецкім раённым саветам у Гданьску.

У 2017 годзе прызначаны дырэктарам Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску, займаў пасаду да 2021 года, калі вярнуўся ў Інстытут нацыянальнай памяці і ў чэрвені 2021 года стаў яго віцэ-прэзідэнтам. У ліпені 2021 года заняў пасаду новага кіраўніка Інстытута нацыянальнай памяці пасля абрання Соймам і зацвярджэння Сенатам Рэспублікі Польшча.

У лютым 2024 года ўключаны ў спіс асоб расшукваных Расійскай Федэрацыяй па крымінальнай справе за дзейнасць па дэмантажы помнікаў Чырвонай Арміі ў Польшчы.

24 лістапада 2024 года абвешчаны і падтрыманы партыяй «Права і Справядлівасць» незалежным кандыдатам на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Польшчы. Выйграў выбары ў другім туры 2 чэрвеня 2025 года з вынікам 50,89 % галасоў.

Акадэмічная дзейнасць Аўтар або суаўтар некалькіх кніг і шматлікіх навуковых і навукова-папулярных артыкулаў па тэме антыкамуністычнай апазіцыі, арганізаванай злачыннасці ў ПНР і гісторыі спорту.

Асабістае жыццё Бацька Рычард працаваў токарам, а падчас Польскай Народнай Рэпублікі ўдзельнічаў у апазіцыйнай дзейнасці і быў сябрам «Салідарнасці». Маці Эльжбета працавала пераплётчыцай. Сястра Ніна працуе ў сферы грамадскага харчавання. Жонка Марта Наўроцкая працуе ў Дзяржаўнай падатковай адміністрацыі. Мае двух дзяцей: сына Антона і дачку Катажыну. Таксама выхоўвае сына Даніэля — сына сваёй жонкі ад першага шлюбу.

З’яўляецца балельшчыкам Лехіі Гданьск. Мае дазвол на зброю для асабістай абароны.

Узнагароды Бронзавы Крыж Заслугі (2019). Срэбны Крыж Заслугі (2021).

Крыніцы

Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы