Якуб Юр’евіч Варанецкі (? — 1598) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў з княжацкага роду Варанецкіх герба «Карыбут». Нарадзіўся ў сям’і Юрыя Фёдаравіча. У 1568 годзе каралеўскі сакратар і дваранін. У 1570 годзе пробашч геранёнскі, плябан ковенскі, адначасова з 1578 года пробашч ловіцкі і скерневіцкі (Польшча), з 1594 года плябан кейданскі. У 1578 годзе прызначаны Жыгімонтам Аўгустам жамойцкім біскупам, а ў 1585 годзе Стафанам Баторыем — кіеўскім біскупам, але абодва разы не быў зацверджаны (у 1585—1588 тытулаваўся біскупам-намінатам кіеўскім).
Літаратура
Якуб Юр’евіч Катэгорыя:Біскупы жамойцкія Катэгорыя:Біскупы кіеўскія