Бажымоўскія — шляхецкі род герба «Бяліна», дзеячы кальвінісцкай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Вядомыя прадстаўнікі Даніэль Бажымоўскі (1674 — ?), канрэктар і рэктар Кейданскай гімназіі, пасля прапаведнік віленскі. Казімір Бажымоўскі (1682—1750), кансеньёр падляшскі, сеньёр падляшскі, новагародскі, беларускі. Мікалай Бажымоўскі (1675 — ?), прапаведнік і выкладчык. Самуэль Бажымоўскі (1678 — ?), прапаведнік і выкладчык. Рэктар Кейданскай гімназіі. Ян Бажымоўскі (1610—1673), сеньёр жамойцкі, віленскі. Актыўна ўдзельнічаў у сінодах 1650—1672 гадоў. Перакладаў на літоўскую мову Біблію. Ян Бажымоўскі (да 1674 — ?), рэктар Слуцкай гімназіі. Ян Бажымоўскі (? — 1687), рэктар Слуцкай гімназіі і прапаведнік. Кансеньёр віленскі. Перакладаў на літоўскую мову Біблію.

Літаратура