Альбер Марке (; ,  — , ) — французскі мастак. У сваёй ранняй творчасці быў блізкі да фавізму; пазней выпрацаваў уласную жывапісную сістэму.

Жыццё і творчасць Альбер Марке нарадзіўся 27 сакавіка 1875 года ў Бардо, у сям’і чыгуначнага служачага.

У 1890—1895 гадах вучыўся ў парыжскай Школе прыгожых мастацтваў, у класе Гюстава Маро. Некаторы час быў блізкі да фавістаў, сябраваў з Мацісам і Дэрэнам, яго працы экспанаваліся на групавой выстаўцы ў Восеньскім салоне 1905 года і Салоне незалежных у 1906 годзе. Займаўся кніжнай ілюстрацыяй (раман Шарля-Луі Філіпа «Бюбю з Манпарнаса», 1903). З 1919 года жыў у невялікіх мястэчках вобласці Іль-дэ-Франс, шмат падарожнічаў, быў у СССР (1934).

У 1920 годзе выйшла першая манаграфія аб творчасці мастака. Гады Другой сусветнай вайны ён правёў у Алжыры, дзе ўпершыню пабываў у 1911 годзе разам з Мацісам; удзельнічаў у Супраціве. У 1945 годзе вярнуўся ў Парыж. У 1947 годзе Марке перанёс цяжкую аперацыю, у гэтым жа годзе мастак памёр.

Катэгорыя:Мастакі Францыі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Францыі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Францыі Катэгорыя:Мастакі-арыенталісты Катэгорыя:Фавізм