Гіпаліт (Апалін) Канстанцін (Казімір Кшыштаф) Цеханавецкі (; каля — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Паходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Альбрыхта Канстанціна Цеханавецкага і Ганны Кантакузін уласнага герба. Быў жанаты з Феліцыянай Падбярэскай герба «Газдава», якая нарадзіла: Міхала, Юзафа, Фелікса Нікадзіма, Караля і Канстанцыю, з якіх, верагодна, дажылі да паўналецця толькі Фелікс і Канстанцыя.

Староста опсаўскі з 1692 года. Пасол на элекцыйны сойм 1697 года, электар Аўгуста Моцнага і як дэпутат ад Полацкага ваяводства падпісаў pacta conventa Аўгуста Моцнага ў 1697 годзеActum in Curia Regia Varsaviensi, 1697 feriâ secundâ post festum Sanctae Margarethae Virginis [...] proximâ anno [...] 1697, s. 20..

Як фактычны браслаўскі харунжы прымаў удзел у Алькеніцкай бітве на баку Алькеніцкай канфедэрацыі.

Літаратура Lulewicz, H. Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV-XXI wiek) / Henryk Lulewicz [et al.]; pod red. A. Rachuby. — Warszawa : Wydawnictwo DiG, 2013. — 612 s, k. tabl.: il. kolor. — S. 144—148. Actum in Curia Regia Varsaviensi, Feriâ secundâ post Festum Sanctæ Margarethæ Virginis & Martyris proximâ Anno Domini Millesimo Sexcentesimo Nonagesimo Septimo. — [po 21 IV 1791]. — S. 20. Rodzina: herbarz szlachty polskiej. T. II / oprac. przez S. Uruskiego przy współudz. A. A. Kosińskiego; wykończony i uzup. przez A. Włodarskiego; wyd. staraniem i kosztem córek autora. — Warszawa: Księgarnia Gebethnera i Wolffa, 1905. — , 404 s. — S. 294.

Катэгорыя:Старосты опсаўскія Катэгорыя:Харунжыя браслаўскія Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай