Белару́скае дабрачы́ннае тавары́ства — грамадская арганізацыя ў Заходняй Беларусі ў 1920—1930-я гады.
Займалася аказаннем дапамогі і ўтрыманнем інтэрнатаў пры беларускіх гімназіях, настаўніцкіх семінарыях і інш. Праўленне арганізацыі размяшчалася ў Вільні. У 1925—1930 гадах арганізацыя знаходзілася пад уплывам рэвалюцыйна-дэмакратычных і нацыянал-вызваленчых арганізацый Беларускай сялянска-работніцкай грамады і «Змагання», атрымлівала субсідыі ад Чырвонага Крыжа БССР. З пачатку 1930-х гадоў пасля разгрому «Змагання» дзейнічала пад уплывам беларускіх нацыянальных арганізацый.
Літаратура
Беларускае дабрачыннае таварыства // — С. 352.
Катэгорыя:Арганізацыі Заходняй Беларусі