XV інтэрбрыгада імя Аўраама Лінкальна — адна з інтэрбрыгад, што змагаліся ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў. Падраздзяленне названа ў гонар 16-га прэзідэнта ЗША Аўраама Лінкальна.
Баявы шлях Створана ў студзені 1937 года. За час свайго знаходжання ў Іспаніі прыняла ўдзел у многіх бітвах. Да найболей значных можна аднесці бітву пры Брунетэ, бітву за Сарагосу, баі за Кінта, бітву пры Бельчытэ, Тэруэльскую аперацыю, баі на Хараме і бітву на Эбра. Часць несла цяжкія страты, што вымушала камандаванне папаўняць падраздзяленне іншымі фармаваннямі і часам нават аб’ядноўваць патрапаныя батальёны ў адно злучэнне.
Склад Перыяд Нумар Назва Склад Заўвагі 31 студзеня 1937 — 23 верасня 1938 16-ы/57-ы Батальён Саклатавы брытанцы, ірландцы расфарміраваны 31 студзеня 1937 — 23 верасня 1938 17-ы/58-ы Батальён Лінкальна амерыканцы, канадцы, брытанцы, ірландцы расфарміраваны 31 студзеня — 20 верасня 1937 18-ы Батальён Дзімітрава балгары, грэкі, югаславы перайшоў у 45-ю дывізію 31 студзеня — 4 жніўня 1937 19-ы Батальён Шостага лютага французы, бельгійцы перайшоў у 14-ю інтэрбрыгада 14 сакавіка — 10 лістапада 1937 24-ы/59-ы Кубінскі батальён кубінцы перайшоў у змешаную брыгаду 29 чэрвеня 1937 — 23 верасня 1938 60-ы Батальён Макензі—Папіна амерыканцы, канадцы расфарміраваны 4 — 14 ліпеня 1937 20-ы Батальён Вашынгтона амерыканцыаб’яднаны з батальёнам Лінкальна
Камандзіры Імя Краіна ПерыядЯнаш Галіч Венгрыя31 студзеня – 15 лютага 1937Уладзімір Чопіч Югаславія15 лютага — 10 ліпеня 1937Клаўс Бекер 10 ліпеня — 5 жніўня 1937Уладзімір Чопіч Югаславія5 жніўня 1937 — 7 сакавіка 1938Роберт Хэйл Мэрымен7 — 31 сакавіка 1938Уладзімір Чопіч Югаславія1 красавіка — 15 мая 1938Хасэ Антоніа Вальедор Альварэс15 мая — 23 верасня 1938Хорхэ Агасціна21 студзеня – 4 лютага 1939Жазэ Гей да Кунья4 — 9 лютага 1939
Літаратура Raeburn, Fraser (2022). "'The Surest of All Morale Barometers': Transnational Encounters in the XV International Brigade". Contemporary European History. 31 (1): 85–99. doi:10.1017/S0960777321000217. S2CID 237807295. Beevor, Antony (2005). La Guerra Civil Española. Barcelona: Círculo de Lectores. ISBN 978-84-672-1532-8. Cecil Eby, Comrades and Commissars, 2007. Engel, Carlos (1999). Historia de las Brigadas Mixtas del Ejército Popular de la República. Madrid, Almena. ISBN 84-922644-7-0. Salas Larrazábal, Ramón. Historia del Ejército Popular de la República, La Esfera de los Libros, Madrid, 2006. ISBN 84-9734-465-0. Thomas, Hugh (1976). Historia de la Guerra Civil Española. Barcelona: Círculo de Lectores. ISBN 84-226-0873-1. Катэгорыя:Брыгады Катэгорыя:Інтэрнацыянальныя брыгады