Годфрыд Нелер (, ;  — ) — нямецкі жывапісец, найбольш папулярны партрэтыст Вялікабрытаніі мяжы XVII—XVIII стагоддзяў. Быў пасвечаны ў рыцары кіраўніком Нідэрландаў і каралём Англіі Вільгельмам III. Георг I дараваў яму годнасць баранета.

Біяграфія Готфрыд Нелер нарадзіўся 8 жніўня 1646 года ў паўночнагерманскім горадзе Любеку. Вучань Фердынанда Бола ў Амстэрдаме; правёў некалькі гадоў у Венецыі, вывучаў там творы Тыцыяна і Тынтарэта.

Пасяліўшыся з 1674 года ў Лондане, быў да канца свайго жыцця каралеўскім прыдворным жывапісцам і выконваў замовы, якія ў мностве сыпаліся да яго з боку англійскай шляхты. Вялікі поспех мелі яго партрэты дзесяці прыгажунь двара Вільгельма III, створаныя ў перайманне аналагічнай серыі яго папярэдніка Пітэра Лелі. Для залы пасяджэнняў вігаўскага клуба «Кіт-Кэт» стварыў не менш за сорак партрэтаў яго членаў; гэты фармат партрэта (крыху менш за паясны) атрымаў назву «кіт-кэт».

Кнелер пісаў надзвычай хутка і толькі галовы; астатняе ў яго партрэтах дапісвалі вучні і памочнікі.

Катэгорыя:Мастакі Англіі Катэгорыя:Мастакі Вялікабрытаніі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Германіі XVII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Германіі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Германіі Катэгорыя:Рыцары-бакалаўры Катэгорыя:Мастакі барока Катэгорыя:Імігравалі ў Вялікабрытанію з Германіі Катэгорыя:Прыдворныя мастакі