Міхал Давыдавіч Машкоўскі (, Пінск — , Масква) — адзін з заснавальнікаў савецкай фармакалогіі, акадэмік Расійскай Акадэміі медыцынскіх навук.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1908 годзе ў Пінску сям’і настаўніка. Закончыўшы Пінскую гімназію, пераехаў у Маскву і паступіў у другі Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт імя М. І. Пірагова.

На яго лёс, станаўленне і выбар жыццёвага шляху вялікі ўплыў мелі браты, вядомыя ў сваіх сферах спецыялісты — Якаў, авіятар і вынаходнік, удзельнік Чалюскінскай аперацыі, старшыня першай у СССР парашутнай школы, які трагічна загінуў падчас іспытаў парашута ўласнай канструкцыі, і Шабсай — член-карэспандэнт АМН, вядомы інфекцыяніст і эпідэміёлаг.

У 1934 годзе, пасля заканчэння медыцынскага інстытута, быў прызваны на ваенную службу, якую праходзіў у якасці ваенурача другога ранга, навуковага супрацоўніка аддзела фізіялогіі, а пасля таксікалогіі Санітарнага інстытута Чырвонай Арміі. У 1938 годзе пачаў працаваць у лабараторыі фармакалогіі Усесаюзнага навукова-даследчага хіміка-фармацэўтычнага інстытута. Менавіта ў тыя гады захапіўся асаблівасцямі выкарыстання фармакалагічных сродкаў у практычнай дзейнасці. Даследаванні былі прысвечаны фармакалогіі дыхання, у выніку чаго з’явілася распрацоўка першых арыгінальных сродкаў — аналептыка цытызіну, што стала грунтам для кандыдацкай дысертацыі.

Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (30 красавіка 1991) — за выдатны ўклад у развіццё фармакалагічнай навукі, стварэнне высокаэфектыўных лекавых сродкаў і падрыхтоўку навуковых кадраў.

Літаратура Академик М. Д. Машковский / Авт.-сост. Г. Я. Шварц. — М.: Анахарсис, 2008. — 144 с.

Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Акадэмікі РАМН Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Медыкі СССР