Пётр Дзмітрыевіч Клімкоў (, в. Дарожкавічы, Круглянскі раён  — , г. Віцебск) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія Скончыў 7 класаў, працаваў у калгасе.

У ліпені 1941 года добраахвотнікам пайшоў на фронт. Ваяваў на Калінінскім, Паўночна-Заходнім, 1-м Прыбалтыйскім франтах. Двойчы быў цяжка паранены.

У 1946 годзе дэмабілізаваны. У 1947 годзе пачаў працаваць інспектарам нарыхтовак Коханавіцкага раймаслапрама Віцебскай вобласці. З 1950 года працаваў памочнікам майстра на Віцебскім дывановым камбінаце. Удасканала вывучыў тэхніку, бездакорна наладжваў даручаныя яму станкі, ахвотна перадаваў свае веды і вопыт таварышам. На працягу 2 гадоў тройчы станавіўся на чале розных адстаючых участкаў вытворчасці і вывеў 3 брыгады ткачоў у лік перадавых.

За выдатныя поспехі ў выкананні заданняў і дасягненне высокіх тэхніка-эканамічных паказчыкаў па вытворчасці прадукцыі лёгкай прамысловасці прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы (09.07.1966).

Літаратура Герой Соцтруда Климков Петр Дмитриевич[Электронный ресурс] : Режим доступа: http://www.warheroes.ru/hero/hero.asp?Hero_id=13966 Гордость и слава Могилевщины : в 2 ч. / под редакцией А. Т. Глаза. — Могилев, 2005. — Ч. 2.- С. 90. Климков Пётр Дмитриевич//Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела.-Мн., 1999.-С. 21. Клімкоў Пётр Дзмітрыевіч//Беларуская ССР: Кароткая энцыкл. У 5 т.-Мн., 1981.-Т. 5.-С. 310. Клімкоў Пётр Дзмітрыевіч//Памяць: Гіст.-дак. хроніка Круглянскага р-на.-Мн., 1996.-С. 503.

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Віцебска Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты XXII з’езда КПСС