Міхаіл Уладзіміравіч Пятровіч (нар. , Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны-эканаміст. Доктар эканамічных навук, прафесар.

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1969—1973), аспірантуру Маскоўскага кааператыўнага інстытута, дактарантуру Акадэміі кіравання.

Працаваў у Беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута эканомікі кааператыўнага гандлю (1973—1987), Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце кан’юнктуры і попыту (1987—1991). У 1992—1997 гадах — дырэктар Беларускага інстытута рынку. У 1997—2012 гадах — працаваў у Акадэміі кіравання. З 2012 года працуе ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.

Узнагароды званне «Ганаровы грамадзянін Любанскага раёна».

Літаратура Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 18, кн. 1. — С. 441. Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 48.

Спасылкі Петрович Михаил Владимирович

Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Любанскага раёна