Сцяпан Сямёнавіч Ракавец (, в. Дразды , Старадарожскі раён, Мінская вобласць — ) — Герой Сацыялістычнай Працы (1951).

Біяграфія Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Дружба». Пасля службы ў Савецкай Арміі застаўся ў Алтайскім краі, дзе працаваў слесарам, трактарыстам, камбайнёрам.

Пазней працаваў трактарыстам у Кіргізіі, а з 1967 года ўзначальваў комплекснае звяно на машына-выпрабавальнай станцыі. У 1986 годзе пераязджае на Старадарожчыну, дзе да апошняга часу працаваў у саўгасе «Слабадскі».

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Кіргізскай ССР. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1971 годзе.

Занесены ў Кнігу Народнай Славы раёна.

Спасылкі Герои Стародорожчины

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Кіргізскай ССР 8-га склікання