Рыгор Паўлавіч Сушчэня (, в. Рэдкавічы, Любанскі раён, Мінская вобласць — ) — удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, работнік сельскай гаспадаркі (кіраўнік трактарнай брыгады), Герой Сацыялістычнай Працы (1951),

Біяграфія Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю. Працоўную дзейнасць пачаў у мясцовым калгасе «Зара камуны», затым працаваў на Любанскай машынна-трактарнай станцыі (МТС). У кароткі тэрмін навучыўся асноўным відам палявых работ, стаў адным з лепшых механізатараў.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны застаўся на акупіраванай тэрыторыі і актыўна ўключыўся ў барацьбу з захопнікамі. У складзе мясцовай групы супраціўлення збіраў зброю, ладзіў дыверсіі па зрыве паставак сельскагаспадарчай прадукцыі для нямецкай арміі і канфіскацыі маёмасці ў насельніцтва. У канцы чэрвеня 1942 года падпольшчыкі ўліліся ў партызанскі атрад імя А. Труцікава, які ў снежні таго ж года ўвайшоў у склад партызанскай брыгады імя В. У. Куйбышава.

Пасля вызвалення раёна ўзначаліў трактарную брыгаду Любанскай МТС, зонай абслугоўвання якой сталі палі калгаса «Чырвоная змена».

Пасля скасавання МТС у 1958 годзе працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады ў родным калгасе «Чырвоная змена», а з 1962 года быў звеннявым механізаванага бульбаводчага звяна. Па стане здароўя ў 1966 годзе быў пераведзены на пасаду загадчыка майстэрні калгаснага трактарнага парку. У 1968 годз выйшаў на адпачынак.

Узнагароды Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 ліпеня 1951 года за атрыманне ў 1950 г. высокіх ураджаяў каранёў кок-сагызу Рыгору Паўлавічу Сушчэні было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ-й ступені, медалямі.

Літаратура Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 583. Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 611. Минская область : энциклопедия : [в 2 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 665. Памяць : Любан. р-н : Гіст.-дакум. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [Рэдкал.: В. А. Сойка і інш. ; Рэд.- уклад. В. Р. Феранц. — Мн. : Ураджай, 1996. — С. 380. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2019. — Т. 5, кн. 3 : Минская область. — С. 255. Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014. — С. 214—215. Труд, талант, доблесть : [документально-художественные очерки] : в 2 ч. / [составители: Е. Э. Павлюць, Б. И. Сушкевич, В. В. Шарпило]. — Минск : Беларусь, 1981. — Т. 2. — С. 252—256.