Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года на базе атрадаў імя Будзённага (арганізаваны ў чэрвені 1942) і імя Панамарэнкі (арганізаваны ў кастрычніку 1943) вылучаных партызанскай брыгадай імя І. В. Сталіна. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дзяржынскага, Мінскага і Івянецкага раёнаў. 6 ліпеня 1944 брыгада (752 партызаны, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад У склад брыгады ўваходзілі: атрад імя Будзённага; атрад імя Панамарэнкі; атрад імя 25-годдзя БССР; атрад імя Цімашэнкі; атрад імя Воранава; атрад імя Васілеўскага.
Камандаванне Камандзір С. Р. Ганзенка
Камісар Г. В. Будай
Начальнік штаба У. М. Зыкаў
Гісторыя У верасні 1943 года атрад імя Будзённага разбіў апорны пункт у вёсцы Чырвоная Горка, на чыгуначным участку Фаніпаль — Койданава падарваў каля 180 рэек. У чэрвені 1944 года партызаны брыгады падарвалі 480 рэек, спалілі эшалон з ваеннай тэхнікай і прадуктамі. Правялі шмат адкрытых і засадных баёў, у тым ліку ў вёсках Путчына і Глушынцы Дзяржынскага раёна. У ліпені 1944 года перарэзалі шлях адступлення разбітым нямецкім войскам у Налібоцкую пушчу, узаемадзейнічалі з падраздзяленнямі 348-й стралковай дывізіі Чырвонай Арміі.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе