«Ганцавіцкі час» — грамадска-палітычная газета. У друкаваным фармаце выдавалася 20 гадоў у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці (Беларусь).

Гісторыя Першы нумар выйшаў 24 мая 2002 года. Выданне было пераемнікам газеты «Спадарожнік», што ўпершыню на Ганцаўшчыне выйшла 14 снежня 2001 года. З першага нумара да апошняга, ад карэспандэнта да галоўнага рэдактара ў газеце працаваў Пётр Гузаеўскі, які выдаваў сваю калонку.

Цэнзура ў Беларусі

З 1 студзеня 2022 года газета «Ганцавіцкі час» спыніла выхад. Брэсцкая друкарня адмовілася друкаваць «Ганцавіцкі час». З Брэсцкай друкарні, за подпісам намесніка дырэктара Ірыны Уладзіміраўны Іванісік, прыйшло паведамленне. Адмовіліся і іншыя друкарні ў Брэсцкай вобласці (Пінская друкарня), а таксама друкарні Мінска і Гродзенскай вобласці. Рэдакцыя «Ганцавіцкага часу» працягнула працу ў анлайн.

У лістападзе 2023 года сайт «Ганцавіцкага часу» дадалі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў па рашэнні суда Ленінскага раёна Брэста. Разглядзеў справу суддзя Ленінскага суда Брэста Е. С. Кавальчук — станам на 03.11.2023 года — намеснік старшыні суда Ленінскага раёна Брэста.

Ініцыятарам забароны працы інтэрнэт-рэсурса ganc-chas.by — намеснік пракурора Брэсцкай вобласці, старшы саветнік юстыцыі Данііл Аляксандравіч Дзерабін.

Аўтарам экспертнага заключэння быў В. Г. Кучко, начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама. Адзіны аргумент заключэння — спасылка на рашэнне Чыгуначнага суда Гомеля ад 27.07.2021 года, што супярэчыць наўпрост рашэнню гэтага суда. Гэта вынікае з дакумента заключэння Брэсцкай абласной камісіі па правядзенні ацэнкі сімволікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у іх прыкмет экстрэмізму.

Заключэнне, акрамя В. Г. Кучко, падпісалі Таццяна Міхайлаўна Гагакава, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Брэсцкага аблвыканкама і сакратар камісіі Л. В. Бядуля.

У снежні 2023 года ўладальнік сайта ganc-chas.by ПВГУП «Медыя-Ганцавічы» абскардзіў рашэнне суда ў Брэсцкі абласны суд з прычыны парушэння працэсуальных норм, непаведамлення яму пра пасяджэнне суда, разгляду грамадзянскай справы ў адсутнасці зацікаўленага боку і пазбаўлення права на абарону сваіх інтарэсаў.

15.01.2024 года апеляцыйная інстанцыя Брэсцкага абласнога суда ў складзе суддзяў: С. Б. Слюсар, Т. С. Панасюк і Т. В. Ісаевай разгледзела скаргу і пакінула рашэнне суддзі Е. С. Кавальчук.

Каб працягнуць працу рэдакцыі, 4 студзеня 2024 года быў створаны новы сайт «Першы» — дамен 1pr.live. Уладальнік сайта Ганцавіцкага часу — ganc-chas.by — ПВГУП «Медыя-Ганцавічы» накіраваў скаргу на адмену рашэння ў надзорным парадку старшыні Брэсцкага абласнога суда Антону Іванавічу Гушчыну, якую не задаволілі.

У красавіку 2024 года беларускі дамен «Ганцавіцкага часу» быў ануляваны рашэннем Міністэрства інфармацыі. Сайт пераехаў на новы адрас ganc-chas.comhttps://ganc-chas.com.

Спасылкі

Катэгорыя:Газеты паводле алфавіта Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове Катэгорыя:Газеты Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 2002 годзе Катэгорыя:Друкаваныя выданні, закрытыя ў 2022 годзе Катэгорыя:2002 год у Беларусі Катэгорыя:Культура Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Аб’яднаныя Масмедыі Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі