Нампхо () — партовы горад у правінцыі Пхёнан-Намдо, КНДР. Аванпорт Пхеньяна на Жоўтым моры. Нампхо быў горадам прамога падпарадкавання (Чыкхальсі, ) з 1980 да 2004 года, аднак цяпер ён з’яўляецца часткай правінцыі Пхёнан-Намдо.
Горад знаходзіцца за 50 км на паўночны захад ад Пхеньяна, у вусці ракі Тэданган. У горадзе маецца развітая прамысловасць, створаная дзякуючы значным дзяржаўным інвестыцыям. Нампхо з’яўляецца цэнтрам суднабудаўнічай прамысловасці КНДР.
Гісторыя Калісьці гэта месца было маленькай рыбацкай вёскай. У 1897 годзе горад стаў адкрытым для замежнай гандлю. Нампхо стаў развівацца як сучасны порт пасля аднаўлення карэйскай незалежнасці ў 1945 годзе.
Геаграфія Горад размешчаны на паўночным беразе ракі Тэданган, за 15 км на ўсход ад вусця. Хоць гэта месца мае кантынентальны клімат і раўнінны рэльеф, сельская гаспадарка ў раёне Нампхо абмежавана з-за малой колькасці ападкаў і недахопу вады.
Клімат
Сярэднегадавая тэмпература паветра — 10,9 °C Адносная вільготнасць паветра — 72,7 % Сярэдняя хуткасць ветру — 2,7 м/с
Эканоміка Прамысловасць Нампхо — суднабудаванне, каляровая металургія, машынабудаванне, шкляныя і тэкстыльныя прадпрыемствы, вытворчасць будматэрыялаў, харчовая прамысловасць, рыбалоўства.
Транспарт Нампхо злучаны з Пхеньянам чыгункай і аўтамабільнай трасай. Васьмікіламетровая дамба горада мае тры шлюзавыя камеры, якія дазваляюць прапускаць судны памерам да 50 000 тон. Порт мае сучасную інфраструктуру і можа прымаць судны да 20 000 тон. Падчас зімы гавань замярзае. Нампхо з’яўляецца варотамі Пхеньяна ў Жоўтае мора.
Раней, у 1982—2009 гадах, дзейнічала тралейбусная сістэма.
Помнікі «Манумент вызвалення» — мемарыял савецкім воінам, загінулым пры вызваленні Карэі ад японскай акупацыі.
Галерэя
Гарады-пабрацімы
Спасылкі
Карта Нампхо
Катэгорыя:Гарады Паўночнай Карэі