Лячэбны факультэт БДМУ — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Гісторыя Факультэт з’яўляецца найстарэйшым і самым шматлікім у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. У 1921 годзе першыя студэнты ўвайшлі ў аўдыторыі медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1930 года лячэбны факультэт стаў пачаткам гісторыі Беларускага, з 1947 года — Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, які ў 2001 годзе перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Шматлікія гады лячэбны факультэт заставаўся адзіным факультэтам універсітэта і рыхтаваў урачоў практычна ўсіх спецыяльнасцей.

Дэканы

Валерый Арсенцьевіч Анішчанка (1930—1936); Пётр Якаўлевіч Герке (1936—1937); Макс Аляксандравіч Дворжац (1937—1941); Давыд Майсеевіч Голуб (1943—1946); Л. І. Арцішэўскі (1963—1967) Вадзім Рыгоравіч Астапенка (1967—1975); Віктар Ануфрыевіч Кобрык (1975—1987); Мікалай Фёдаравіч Сарока (1987—1991); Павел Іванавіч Беспальчук (1991—1994); Леанід Іванавіч Каскевіч (1994—2004); Аляксей Ігаравіч Валатоўскі (2004—2023); Міхаіл Юр’евіч Рэўтовіч (з 2023)

Спасылкі Лячэбны факультэт

Катэгорыя:З’явіліся ў 1930 годзе Катэгорыя:1930 год у Мінску