Рэлі́гія (ад лат. religare — быць злучаным з чымсьці) — сістэма вераванняў, заснаваная на тым, што чалавек адчувае нейкую сувязь з «чымсьці» альбо з «кімсьці» вышэйшым. «Штосьці» можа не мець дакладнага азначэння сілаю (духі прыроды, вышэйшы розум). «Хтосьці» — гэта нейкая нематэрыяльная асоба (Бог, Элохім, Алах, Буда, Крышна, Кандзі).
Праблема азначэння рэлігіі Сярод сучасных даследчыкаў няма адназначнага меркавання, што такое рэлігія. Умоўна іх можна падзяліць на тры групы: тэалагічныя, філасофскія і навуковыя.
Большасць філосафаў рэлігіі давалі свае ўласныя азначэнні гэтага феномену. Практычныя даследчыкі рэлігіі, пры напісанні сваіх прац даюць аперацыянальныя азначэнні рэлігіі, але такія азначэнні не падзяляюцца большасцю навуковага супольніцтва і выкарыстоўваюцца дзеля вырашэння вузканавуковых задачаў. Такія азначэнні альбо занадта вузкія, альбо запатрабаваныя толькі ў рэчышчы пэўнага даследавання, іншымі словамі, падобныя азначэнні выпрацоўваюцца для вырашэння канкрэтных рэлігіязнаўчых задач. Асноўная праблема пры азначэнні рэлігіі палягае ў тым, што для навукі выяўленне рэлігіі ўяўляе большую праблему, чым для штодзённага жыцця.Dow, J.W. A Scintific Definition of Religion. ISSN 1653—635 Published 2007-02-19
Даведачная літаратура дае найбольш агульныя азначэнні. Оксфардскі слоўнік (1990): «Human recognition of superhuman controlling power and especially of a personal God entitled to obedience» (Прызнанне чалавекам звышчалавечай кантралюючай сілы і ў прыватнасці асабістая пакорнасць Богу). Падобныя азначэнні прапаноўваюць шматлікія слоўнікі, але ж яны не разглядаюцца як прымальныя для навуковых даследаванняў.
К. Джонс выдзяляе два віды азначэння рэлігіі: інклюзіўныя і эксклюзіўныяJones, K. Defining religion \\ кропка доступа: http://www.religioustolerance.org/jones01.htm Пад інклюзіўнымі ён разумее такія дэфініцыі, якія імкнуцца схапіць універсальную прыроду рэлігіі, вынайсці так бы мовіць, homo religio. З гэтага гледзішча кожны чалавек па-свойму можа быць рэлігійным, бо амаль кожны чалавек валодае маральнымі ідэаламі, меркаваннямі аб тым, што найбольш істотна і мае трывалыя прынцыпы. Пад эксклюзіўнымі К. Джонс разумее такія дэфініцыі рэлігіі, якія ў азначэнні рэлігіі, пры ахопе ўсёй шматлікасці вераванняў, за рэлігію ўважаюць толькі тыя, якія маюць тэалагічны апарат. Пад тэалагічным апаратам разумеецца: касмалогія, сімволіка, паняцце веры і іншае. Таксама К. Джонс згадвае, што гэты метад дэфініравання быў папулярны ў часы Асветніцтва. Падобнае разрозненне ў азначэнні рэлігіі выдзяляў і Г. Гегель, падзяляючы рэлігію на аб’ектыўную і суб’ектыўную. Пад аб’ектыўнай рэлігіяй Г. Гегель разумеў рэлігію як тэалогію. «Розум і памяць ёсць сілы, якія дапамагаюць ёй [аб’ектыўнай рэлігіі], якія ўзважваюць і захоўваюць веды альбо таксама вераць»Гегель, Г. Работы разных лет. В двух томах. Т. 1., Мысль, 1970 — ст. 51 Спадчына аб’ектыўнай рэлігіі знаходзіцца ў полі рацыянальнага. Г. Гегель звяртае ўвагу на тое, што аб’ектыўная рэлігія лёгка выкладаецца, кадуецца ў кнігах, яе можна вызначыць і растлумачыць.
Аб’ектыўная рэлігія разглядаецца Г. Гегелям як састаўная частка рэлігіі суб’ектыўнай. Менавіта ў суб’ектыўнай рэлігіі Г. Гегель знаходзіць тыя анталагічныя сілы, якія дазваляюць рэлігіі называцца рэлігіяй. «Суб’ектыўная рэлігія выражаецца толькі ў пачуццях і ўчынках, — калі я кажу пра чалавека, што ў ім ёсць рэлігія, гэта значыць не тое, што ён валодае дастатковымі ведамі яе, а тое, што яго сэрца адчувае справы, дзіва, блізкасць бажаства, ён пазнае, ён бачыць бога ў яго прыродзе, у лёсах людзей, ён падае перад ім на калені, аддзячвае яго і ўшаноўвае яго ў сваіх справах, у сваіх учынках, глядзіць не толькі ці добрыя і разумныя яны, думка пра тое, што ўчынак гэты ўхвалены богам, таксама з’яўляецца для яго матывам учынка, часта найбольш моцным».Гегель, Г. Работы разных лет. В двух томах. Т. 1., Мысль, 1970
Следам за Г. Гегелем ідзе і Рудольф Ота. Р. Ота выдзяляе рацыянальную і бeзрацыянальную рэлігію. Падобна Гегелю, пад рацыянальнай рэлігіяй Р. Ота разумее ўсё тое, што можа быць растлумачана, дыфініравана, гэта значыць усё тое, што лёгка функцыянуе ў мове. У той жа час, рацыянальнае, выступае як пэўны аспект рэлігіі, і калі гэты аспект робіцца вельмі істотным для рэлігіі, то такая рэлігія разглядаецца Р. Ота як рацыянальная рэлігія. "Прырода бажаства, апісанага ў толькі што згаданых атрыбутах, то бок, якое мае рацыянальную прыроду, то рэлігія якае прызнае і падтрымлівае гэтакі пагляд на Бога завецца «рацыянальнай». (пераклад з англійскай -С. Д.)Otto, R. The Idea of the Holy: An Inquiry Into the Non-rational Factor in the Idea of … Translated by John W. Harvey.: Oxford University Press US, 232 p. ISBN 0195002105, p. 1 Да такіх рэлігій можа быць аднесена Хрысціянства, для якога вельмі істотна тэалогія, якая і адасабляе Хрысціянства ад іншых рэлігій.
У той жа час, як і для Г. Гегеля, так і для Р. Ота ніякая рэлігія не можа абыходзіцца рацыянальным аспектам. Рацыянальны аспект не прымаецца Р. Ота як дастаткова істотны для генезісу рэлігіі. Праз розум рэлігія не можа стварацца, а значыць у падмурку любой рэлігіі будуць не словы, але пачуцці. У той жа час, як пачаткам рацыянальнай рэлігіі ёсць артадоксіяOtto, R. The Idea of the Holy: An Inquiry Into the Non-rational Factor in the Idea of … Translated by John W. Harvey.: Oxford University Press US, 232 p. ISBN 0195002105, p. 3, гэта значыць пачатак любой рацыянальнай рэлігіі ёсць барацьба з ерэсямі альбо працэс адасаблення сябе ад іншых. У той жа час як любая рэлігія, як першапачатковае памкненне бярэ свой выток ад без-рацыянальнага.
Пытанне генезісу рэлігіі з’яўляецца надзвычай істотным для азначэння гэтага феномена. Калі для Р. Ота і Г. Гегеля рэлігія ўтвараецца хутчэй з псіхалагічных прычын, то для К. Маркса генезіс рэлігіі значыць нешта, зусім не звязанае з пачуццямі ці якімі іншымі рэпрэзентантамі звыштонкіх матэрый.
Маркс зазначае: «Чалавек стварае рэлігію, а не рэлігія стварае чалавека. Рэлігія ёсць, сапраўды, сама-свядомасць і сама-пачытанне чалавека, які не выйграў праз сябе, альбо ўжо згубіў сябе зноў. Але чалавек ёсць не абстрактане быццё, якое існуе па-за светам. Чалавек ёсць светам чалавека — дзяржава, грамадства. Гэтая дзяржава і гэта грамадства ствараюць рэлігію, якая з’яўляецца інвертаванай свядомасцю света, таму яна пераварочвае сусвет. Рэлігія з’яўляецца агульнай тэорыяй гэтага света, яго энцаклапедычны кампендыум, яго логіка ў папулярным выглядзе, яго духоўная кропка гонару, яго энтузіязм, яго маральная санкцыя, яго асабісты камплімент, і яго ўніверсальны базіс уцехі і аснавання. Гэта фантастычная рэалізацыя чалавечай прыроды з таго часу, як чалавечай прыродзе не бачна ніякай сапраўднай рэальнасці». (Пераклад з англійскай — Д. Смалякова)Marx, K. Introduction to A Contribution to the Critique of Hegel’s Philosophy of Right // http://www.marxists.org/archive/marx/works/1843/critique-hpr/intro.htmДыпломная работа Д.Смалякова: «Феномен рэлігійнасці ў кантэксце гісторыі беларускай культуры» // http://viersy.miensk.com/dyplom.php#__RefHeading__756_440690846
Такім чынам, для К. Маркса рэлігія ёсць прадуткам дзейнасці супольніцтва людзей, у якім выяўлены ўсе недахопы і прадметы гонару згаданай супольнасці. Рэлігія ёсць вытварэннем, калі можна так сказаць, культуры, прадуктам вытворчасці соцыума, супольніцтва індывідаў адной культурнай прсторы. З аднаго боку, пачаткам рэлігіі ёсць самаўзвышэнне, гераізацыі гэтай супольнасці ў сваіх жа вачах, з іншага боку рэлігія ёсць зборам забабонаў гэтай супольнасці адносна самой сябе. Але ж як вынік, рэлігія ёсць заўсёды тым феноменам, які знаходзіцца не ў рэчышчы выкінутага, аднаго, адасобленага індывіда, але таго супольніцтва, якое ўтварае злітасць пэўнай колькасці індывідаў у адно культурнае цэлае.
З такой пазіцыяй не згодны айцец Аляксандр Мень. А. Мень прапануе шэраг фактаў, якія на яго думку здольныя аправергнуць пазіцыю К. Маркса, а калі іншымі словамі, то паставіць яе з галавы на ногі. «… Іншымі словамі, узнікаюць вераванні на глебе „базіса“, захоўваюцца традыцыяй і змяняюцца таксама пад уздзеяннем „базіса“. Але канкрэтная гісторыя рэлігіі апракідвае такую схему. Найбольш яскравыя харызматычныя з’явы духоўнасці выключна не лёгка звязаць з эканамічнай, а ў стасунку да традыцыі яны часцей за ўсё адкрыта апазіцыйны. Гэта дастаткова ясна бачна на прыкладзе Буддызма, Хрысціянства Іслама. Вучэнне Буды, Евангелле і Каран у шмат чым парвалі з агульнапрынятымі вераваннямі, але гэта зусім не азначае, што іх навізна была абумоўлена змяненнямі ў гаспадарчых адносінах»о. Мень, A. История религии. т. 1 (Часть 1 Природа веры, Глава 1 Бытие и вера) \\ http://www.alexandrmen.ru/books/tom1/1_gl_01.html
Іншымі словамі, не рэлігія ёсць прадукт культуры, але ж культура з’яўляецца прадуктам рэлігіі. З гэтага пункту гледзішча, культура і цывілізацыя пачынаюцца тады, калі з’явўляецца рэлігія, якая пачынае гэту цывілізацыю. На карысць гэтага меркавання сведчаць шматлікія факты старажытнага свету, гісторыя якога часта з’яўляецца гісторыяй яго рэлігій, а тапалогія старажытных архетыктурных і іншых матэрыяльных помнікаў, з’яўляецца тыпалогіяй культавых ці сакральных месцаў.
У звязку менавіта з гэтым айцец А. Мень цытуе вядомага сацыолага рэлігіі Дж. Фрэзера: «Уся культура — з храма». Іншымі словамі, культура, змена палітычных адносін, змена навуковых парадыгмаў у сваім генетычным зародку маюць пад сабой рэлігійныя пачаткі, альбо базісную аснову ў рэлігіі. Гэтую ўзаемазалежнасць заўважае як М. ВеберВебер, М. Протестантская этика (русск. перевод в сб.: Макс Вебер и методология истории. — М.: ИНИОН, 1985. В. 1-2; Изложение и разбор идей М. Вебера см. в кн.: А. И. Неусыхин. Проблемы европейского феодализма. М., 1974 °C. 422—464., так і П. КонеліConnelly, P. What is religion \\ http://www.darc.org/connelly/religion1.html. Калі першы рост капіталізму ў Германіі звязваў з пратэстанскай этыкай, то другі заўважыў грунтоўную карэляцыю паміж асноўнай рэлігіяй і сацыяльнымі, палітычнымі адносінамі ў мясцовай культуры. П. Конелі піша, што «разуменне вераванняў дае мала ў сувязі з разуменнем асноўнай рэлігіі, але дае зашмат у стасунку да палітычных і сацыяльных адносін у іх мясцовай культуры» (пераклад з англійскай — С. Д.).
З пункту гледжання самой рэлігіі, найбольш удалым падаецца разуменне рэлігіі С. Керкегардам. С. Керкегард разумее рэлігію як тое, на чым чалавек здольны стварыць сваё вечнае блажэнстваКиркегор, С. Заключительное ненаучное послесловие к «Философским крохам». — Мн.: И. Логвинов, 2005. — ст.48-49. Такім чынам, рэлігія не як рэлігійнасць, не як феномен у гісторыі, але як цэласны і ўніверсальны феномен з’яўляецца тым, на чым заснавана вечнае блажэнства, тое, што дазваляе доўжыцца блажэнству бясконца. Прынамсі, гэткае разуменне рэлігіі зусім не адвяргае навуковага разумення рэлігіі, але больш таго у сваім, магчыма, літаратурным ці філасофскім выглядзе з’яўляецца тым жа, што прапануе навуковае азначэнне: «Рэлігія — гэта чалавечая дзейнасць, якая можа быць лёгка прынята толькі ў рамках рэальнасці, якую яна стварае для сябе». (Пераклад з англійскай — С. Д.)Dow, J.W. A Scintific Definition of Religion. ISSN 1653—635 Published 2007-02-19 p.1. Іншымі словамі, «вечнае шчасце» і пошук таго, на чым гэта шчасце можна засноўваць, пераўтвараецца ў пошук тых рамак рэальнасці, якія чалавек (сама рэлігія?) стварае ў межах рэлігіі і для патрэбаў самой рэлігіі. У гэтым выпадку рэлігія знаходзіць свае кампенсаторныя функцыі ў рамках псіхалагічнага, палітычнага, ці культурнага.
Азначэнні рэлігіі Томас Гобс: Для рэлігіі з’яўляецца натуральным два элементы: першы ёсць вера, гэта значыць упэўненасць, што існуе Бог, другім ёсць культ.
Эміль Дзюркгейм Рэлігія ёсць сістэма звязаных паміж сабой вераванняў і практык, якія адносяцца да свяшчэнных рэчаў, значыць да рэчаў адасобленых і забароненых, вераванні і практыкі, якія аб’ядноўваюць асобных людзей у супольнасць, называную царквой.