Віктар Іванавіч Кавальчук (нар. , в. Новае Сяло, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзіцячы хірург. Доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2015).

Біяграфія Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1980).

Працаваў у Брэсцкай абласной бальніцы (1980—1981, урач-інтэрн), ЦРБ г. Бяроза Брэсцкай вобласці (1981—1982, урач-дзіцячы хірург), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1989, педыятрычны факультэт, кафедра дзіцячай хірургіі, у 1998—2002 і з 2007 — загадчык кафедры, адначасова ў 1998—2002 — прарэктар па лячэбнай рабоце, у 2002—2007 — кафедра педыятрыі № 1 з курсам дзіцячай хірургіі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: дзіцячая хірургія.

Узнагароды Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1999, 2015), знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2002).

Літаратура

Ковальчук Виктор Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 110. Ковальчук Виктор Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2014. — Т. 4 : Гродненская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 418. Ковальчук Виктор Иванович // Заведующие кафедрами и профессора Гродненского государственного медицинского (института) университета (1958—2003). — Гродно, 2003. — С. 237—238. Ковальчук Виктор Иванович // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета. — Гродно, 2013. — С. 110. Ковальчук Виктор Иванович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 171. Кавальчук Віктар Іванавіч // Нарысы сучаснай гісторыі дзіцячай хірургіі на Беларусі : манаграфія / Б. І. Мацкевіч. — Гродна , 2009. — C. 90—91.

Спасылкі Ковальчук Виктор Иванович // Сайт ГрДМУ База патентов Беларуси

Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Педыятры СССР Катэгорыя:Педыятры Беларусі Катэгорыя:вынаходнікі Беларусі