Юкія Амана (; ) — японскі дыпламат і міжнародны дзяржаўны служачы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і яе падраздзяленняў. Пасол і пастаянны прадстаўнік Японіі ў Міжнародным агенцтве па атамнай энергіі (МАГАТЭ), Генеральны дырэктар МАГАТЭ (2009—2019).
Біяграфія Нарадзіўся 9 мая 1947 года ў горадзе Югавара прэфектуры Канагава (Японія).
Пачаў вучобу ў Такійскім універсітэце у 1968 годзе. Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта стаў служачым Міністэрства замежных спраў Японіі ў красавіку 1972 года. Яго спецыялізацыяй была міжнародная праблема раззбраення і намаганні па нераспаўсюджванні ядзернай зброі. У 1973—1974 гадах вучыўся ва універсітэце Франш-Кантэ, у 1974—1975 гадах — ва універсітэце Ніцы.
Займаў розныя пасады ў Міністэрстве замежных спраў Японіі.
З 2005 года — пасол Японіі ў МАГАТЭ. З 1 снежня 2009 года — генеральны дырэктар МАГАТЭ.
Памёр 22 ліпеня 2019 года ў Вене. Прычыны смерці на цяперашні момант невядомыя, аднак раней паведамлялася, што Амана можа датэрмінова сысці ў адстаўку па прычыне захворвання.
Узнагароды Ордэн Узыходзячага сонца 1-й ступені (2019, пасмяротна) Юбілейны медаль «25 гадоў незалежнасці Рэспублікі Казахстан» (2017)
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Дыпламаты Японіі Катэгорыя:Службовыя асобы ААН Катэгорыя:Члены Ліберальна-дэмакратычнай партыі (Японія)