Іван Емяльянавіч Новаш (1891 — ?) — беларускі ўрач-тэрапеўт. Кандыдат медыцынскіх навук (1938), дацэнт (1946). Заслужаны ўрач БССР (1949)Новаш, Іван Емяльянавіч (кандыдат медыцынскіх навук ; 1891— ) .

Біяграфія

Закончыў медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1927). Да Вялікай Айчыннай вайны працаваў загадчыкам туберкулёзнага дыспансера, інспектарам Мінскага гарадскога аддзела аховы здароўя, ардынатарам тэрапеўтычнай клінікі медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, асістэнтам кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута.

У гады вайны — тэрапеўт медыка-санітарнага батальёна, начальнік тэрапеўтычных аддзяленняў палявога перасоўнага шпіталя, эвакашпіталя.

З 1946 — у Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце на кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб і кафедры шпітальнай тэрапіі.

Літаратура

Уводзіны ў клініку ўнутраных хвароб : агульная методыка даследавання хворага / І. Е. Новаш. — Мінск, 1935

Спасылкі

Новаш Иван Емельянович

Катэгорыя:Фтызіятры Беларусі Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны