Іван Баніфатавіч Аляшкевіч ( — ) — беларускі савецкі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны ўрач БССР (1959), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968)Олешкевич, Иван Бонифатьевич (доктор медицинских наук ; 1900—1977) .
У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся на фронце, займаў пасады камандзіра аперацыйна-перавязачнага ўзвода, вядучага хірурга медсанбата, начальніка хірургічнага аддзялення і вядучага хірурга палявога перасоўнага шпіталя, старэйшага хірурга армейскіх шпіталяў, начальніка хірургічнага аддзяленняОлешкевич Иван Бонифатьевич // Сайт БелМАПА. Загадчык кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1949—1955 гг.). У 1965—1975 гадах загадчык кафедры хірургіі БелМАПА.
Навуковыя працы па хірургіі.
Узнагароджаны медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.».
Літаратура Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931—2006). — Минск, 2006. (Место рождения: Рогачевский уезд.) Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. (Место рождения: Рогачевский уезд.)
Скальпель хирурга ― оружие победы / Н. И. Василенко, Ю. С. Небылицын, С. Г. Василенко // Новости хирургии. ― 2010. ― Т. 18, № 4. ― С. 3—11.
Спасылкі Олешкевич Иван Бонифатьевич // Сайт БелМАПА История кафедры госпитальной хирургии с курсом ФПК и ПК // Сайт ВДМУ
Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны