Аляксандр Іванавіч Чыгрын (нар. , г. Мінск) — беларускі скульптар.

Біяграфія Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1979 годзе, творчыя майстэрні АМ СССР у Мінску ў 1984 годзе. Вучыўся ў Г. Мурамцава, З. Азгура. Удзельнік мастацкіх выставак з 1973 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года.

Жыве ў г. Мінску.

Творчасць Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. Асноўныя творы: кампазіцыі «Сафо» і «Кампазіцыя» ў парку імя Я. Купалы ў г. Мінску; «Кандрат Крапіва», «Абуджэнне», «Вясна», «Воблака», «Дачка», «Ева».

Творы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

Літаратура

Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары-манументалісты Беларусі Катэгорыя:Скульптары-манументалісты СССР