Партызанская брыгада імя Ленінскага камсамола — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрада імя Ленінскага камсамола, арганізаванага ў сакавіку 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Васілішкаўскага, Радунскага, Шчучынскага раёнаў. 11 ліпеня 1944 года брыгада (462 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад атрад імя Катоўскага; атрад імя Матросава; атрад «За Савецкую Беларусь»; атрад імя Ванды Васілеўскай.
Камандаванне
Камандзіры А. В. Станкевіч (загінуў); А. А. Патапаў.
Камісары А. А. Патапаў; Б. І. Гардзейчык.
Начальнікі штаба І. І. Іёнка; Н. Л. Нагорны; І. П. Анапрыенка.
Гісторыя Партызаны вялі агітацыйна-масавую работу сярод мясцовага насельніцтва, разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Азёры і Кобраўцы Васілішкаўскага раёна, знішчылі 22 нямецкія маёнткі. Праводзілі дыверсіі на чыгунках Вільня — Гродна і Гродна — Ліда.
Памяць У 1965 годзе ў Лідзе ў гонар брыгады была пастаўлена стэла.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе