Партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага — партызанская брыгада, створаная ў студзені 1944 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Слонімскага і Быценскага раёнаў. 10 ліпеня 1944 года брыгада (808 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад Брыгада была створана на базе асобных атрадаў: атрад імя Панамарэнкіарганізаваны ў снежні 1942 года; атрад імя Дзяржынскагаарганізаваны ў жніўні 1943 года; атрад імя Сталінаарганізаваны ў снежні 1943; атрад імя Ракасоўскага. У склад брыгады таксама ўваходзілі: атрад імя Фурманава: сямейны атрад «за Радзіму».

Камандаванне Камандзір Я. А. Прыданнікаў

Камісар Р. Ц. Вараб’ёў

Начальнік штаба М. П. Каралёў

Гісторыя Асноўныя ўдары партызаны наносілі па камунікацыям на чыгунках Слонім — Баранавічы, Ліда — Баранавічы. У сакавіку 1944 года падарвалі 16 эшалонаў, знішчылі 2 масты, 15 аўтамашын. Вялі баі з праціўнікам, які спрабаваў уварвацца ў партызанскую зону. У лютым 1944 года разграмілі некалькі нямецкіх гарнізонаў і апорных пунктаў.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе