Валон Бехрамі (; нар. , , Югаславія) — швейцарскі футбаліст албанскага паходжання, паўабаронца італьянскага клуба «Брэшыя». Ігрок нацыянальнай зборнай Швейцарыі (2005—2018).

Клубная кар’ера Валон нарадзіўся ў Косаўскай-Мітравіцы, на тэрыторыю Югаславіі, у албанскай сям’і. Ва ўзросце 5 гадоў разам з бацькамі пераехаў у вёску Стабіа ў швейцарскім італамоўным кантоне Тычына, дзе і пачаў займацца футболам. Першым дарослым клубам Валона стаў «Лугана», пасля паспяховай гульні за яго быў набыты італьянскім «Джэноа», за які гуляў у Серыі B. Сезон 2004/05 правёў на правах арэнды ў «Вероне», пасля чаго ўлетку 2005 года быў набыты «Лацыа».

28 ліпеня 2008 года Бехрамі падпісаў пяцігадовы кантракт з «Вест Хэм Юнайтэд». Сума трансферу склала 5 млн фунтаў стэрлінгаў. У студзені 2011 года перайшоў у «Фіярэнціну», пазней выступаў за «Напалі» і нямецкі «Гамбург».

У ліпені 2015 года зноў апынуўся ў Англіі, падпісаўшы трохгадовы кантракт з клубам «Уотфард», які па выніках сезона 2014/15 вярнуўся ў Прэм’ер-лігу. У жніўні 2017 года вярнуўся ў Італію, стаўшы іграком «Удзінезэ»Бехрами перешел в «Удинезе».

У ліпені 2019 года перайшоў у «Сьён», аднак ужо ў кастрычніку таго ж года пакінуў камандуБехрами ушел из «Сьона» через 3 месяца после подписания контракта. У студзені 2020 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад ДжэноаБехрами вернулся в «Дженоа», Дестро перейдет в клуб на правах аренды. Пакінуў клуб у студзені 2022 года і неўзабаве стаў іграком «Брэшыі» з Серыі B.

Міжнародная кар’ера Яшчэ на маладзёжным узроўні пачаў выступаць за Швейцарыю, а ў 2005 годзе дэбютаваў у нацыянальнай зборнай. У складзе зборнай Швейцарыі прымаў удзел у чэмпіянатах свету 2006, 2010 і 2014.

Дасягненні Уладальнік Кубка Італіі: 2014

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Швейцарыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Швейцарыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Брэшыя Катэгорыя:Ігракі ФК Джэноа Катэгорыя:Ігракі ФК Сьён Катэгорыя:Ігракі ФК Удзінезэ Катэгорыя:Ігракі ФК Уотфард Катэгорыя:Ігракі ФК Гамбург Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі Катэгорыя:Ігракі ФК Фіярэнціна Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Лацыа Катэгорыя:Ігракі ФК Элас Верона Катэгорыя:Ігракі ФК Лугана