Міхаіл Яўхімавіч Шкляр (, в. Магільна, Уздзенскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1961), прафесар (1963).

Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1941), Вышэйшая партыйная школа пры ЦК ВКП(б) (1947).

Працаваў у ЦК ЛКСМБ (з 1941, інструктар, намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі), Інстытуце гісторыі партыі ЦК КПБ (1947—1963, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1963 — прафесар, з 1975 — загадчык кафедры гісторыі КПСС Інстытута павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя Камуністычнай партыі Беларусі.

Памёр 10 студзеня 1978 года, пахаваны на Усходніх могілках, г. Мінск.

Узнагароды Званне «Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР» (1972), ордэн Чырвонай Зоркі і інш.

Літаратура Борьба Компартии Белоруссии за укрепление союза рабочего класса и трудящегося крестьянства в восстановительный период (1921―1925 гг.) : диссертация … доктора исторических наук / Шкляр Михаил Ефимович. ― Минск, 1960. Коммунистическая партия (большевиков) Белоруссии в борьбе за восстановление народного хозяйства (1921—1925 годы) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / М. Е. Шкляр. — Москва, 1951. Шкляр Міхаіл Яўхімавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 333. Шкляр Міхаіл Яўхімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 428. Шкляр Міхаіл Яўхімавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 209—210. Шкляр Михаил Ефимович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 315. Шкляр Михаил Ефимович : [некролог] // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна. Серыя 3, Гісторыя. Філасофія. Навуковы камунізм. Эканоміка. Права. — 1978. — № 1. — С. 79.