Бюлейст (, у іншых манускрыптах Білейпт, ) — ў скандынаўскай міфалогіі волат (ётун), брат ЛокіKathleen N. Daly Norse Mythology A to Z, Third Edition. — Chelsea House, 2010. — С. 14, 15 — ISBN 978-1-4381-2801-6..

Этымалогія Býleistr ў старажытнаскандынаўскай мове паходзіць, хутчэй за ўсё, ад слоў bylr («парыў ветру», «бура») і leiptr («маланка») і можа азначаць «бліскучы ў шторме»Jan de Vries Altnordisches Etymologisches Wörterbuch. 2. Auflage. — Leiden: E. J. Brill, 1977. — С. 67, 351. альбо «той хто супакойвае маланку». На думку брытанскага філолага Бенджаміна Торпа паходжанне гэтага міфалагічнага імя магло быць звязана з спалучэннем слоў «паселішча» і «спусташаць»Бенджамин Торп Нордическая мифология. — М .: Вече, 2008. — С. 116 — ISBN 978-5-9533-1938-6.. У яшчэ адной версіі першай часткай з’яўляецца bý («пчала»)Викернес В. Скандинавская мифология и мировоззрение. 2-е издание. — Тамбов, 2010. — С. 123 — ISBN 978-5-88934-440-7., адсюль альтэрнатыўны пераклад як «блукаючы сярод пчол» якія могуць выступаць тут у якасці метафары). Англамоўны медыявіст Джон Ліндоў таксама лічыць малапрадуктыўнымі спробы звязаць этымалогію гэтага імя з нейкай метэаралагічнай з’явайJohn Lindow Norse Mythology: A Guide to the Gods, Heroes, Rituals, and Beliefs. — Oxford University Press, 2001. — С. 91 — ISBN 0-19-515382-0..

Бюлейст у пісьмовых крыніцах У «Старэйшай Эдзе» Бюлейст згадваецца двойчы: у страфе 51 «Прадраканні вёльвы» і ў страфе 40 «Песні пра Хюндле», у якіх гаворыцца, што Локі з’яўляецца братам Бюлейста.

У «Бачанне Гюльві» (глава33) і ў «Мове паэзіі», якія ўваходзяць у склад «Малодшай Эдды», яе аўтар Сноры Стурлусан называе братоў Бюлейста (Локі, Хелбліндзі) і іх бацькоў (Фарбаўці, Лаўвея).

У напісаным у IX стагоддзі «Спісе Інглінгаў» выкарыстан кенінг «дачка брата Бюлейста» са значэннем «адправіцца да Хэль», то бок «памерці» (Хэль — дачка Локі, валадарка свету мёртвых). Прычым выкарыстанне гэтага апісання ў скальдычнай паэзіі не адзінкаваRudolf Meissner Die Kenningar der Skalden. — Bonn, Leipzig: Kurt Schroeder, 1921. — С. 396..

Інтэрпрэтацыі і меркаванні Па версіі нарвежскага лінгвіста Софуса Буге Бюлейст не хто іншы, як кіраўнік біблейскіх дэманаў Вельзевул (а Локі пры гэтым павінен быў адпавядаць Люцыферу)Sophus Bugge Studien über die Entstehung der nordischen Götter- und Heldensagen. — München: Christian Kaiser, 1889. — С. 75—76, 446. Падставай для такой здагадкі (адрынутага больш познімі даследаваннямі) з’яўляліся падабенства гучання і магчымыя значэнні іх імёнаў: лінгвістычна звязанага з пчоламі Бюлейста і «ўладара мух» Вельзевула. Нямецкі даследчык Скандынавіі і фалькларыст Ойген Могк падаваў Бюлейста як адну з праяў Локі, яго негатыўную бокElsa-Brita Titchenell Die Masken Odins. Weisheit aus dem Altnordischen. — Theosophischer Verlag GmbH, 1995. — С. 110. — ISBN 3-930623-19-6.. А яго суайчыннік філолаг Карл Вайнхольд, таксама абапіраючыся на значэнне імёнаў, атаясамліваў Бюлейста з Кары (сынам Форньёта, персаніфікацыяй ветру) і прыпісваў яму панаванне над вятрамі. У іншым даследаванні праводзяцца паралелі паміж Локі (і яго братамі) і персанажам Карэла-фінскай міфалогіі Лоўхі (і яе дзецьмі).

Большае распаўсюджванне атрымала меркаванне, згодна з якім Бюлейст — усяго толькі адно з імёнаў (эпітэтаў) вярхоўнага бога Одзіна, які з’яўляецца такім чынам братам (альбо пабрацімам) Локі. Паколькі Хэльбліндзі ў «Прамовах Грымніра» — хеіці (сінонім) Одзіна, то ўсё гэта наводзіць на разважанні аб супастаўнасці трыяд Одзін-Лодур-Хёнір і Хэльбліндзі-Локі-БюлейстГаврилов Д. А. НордХейм. Курс сравнительной мифологии древних германцев и славян. — М.: Социально-политическая МЫСЛЬ, 2006. — С. 92 — ISBN 5-902168-81-3.

У цэлым жа — з-за адсутнасці дадатковых і альтэрнатыўных крыніц — значэнне і ролю Бюлейста ў скандынаўскай міфалогіі немагчыма вызначыць, хоць яго неаднаразовае згадванне ў эдычных тэкстах (хоць не больш, чым толькі імяTheresa Bane Encyclopedia of Giants and Humanoids in Myth, Legend and Folklore. — McFarland & Company, 2016. — С. 42. — ISBN 978-1-4766-2338-2.) наўрад ці можна лічыць беспадстаўным.

У неаязычным руху Асатру Бюлейст — штармавы етун — лічыцца спараджэннем урагану, пад якім маецца на ўвазе Фарбаўці (паданне, запазычанае ў шведскага пісьменніка і гісторыка культуры Віктара РудбергаViktor Rydberg Teutonic Mythology. — London: Swan Sonnenschein, 1891. — С. 408.).

Крыніцы

Катэгорыя:Турсы Катэгорыя:Германа-скандынаўская міфалогія