Фелікс Кеневіч (; — ) — буйны землеўласнік Расійскай імперыі, удзельнік Лістападаўскага паўстання 1830—1831 гадоў.
Біяграфія Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Кеневічаў герба «Равіч». Нарадзіўся на Палессі, сын Антона Нестара Кеневіча і Кацярыны Адынец.
Вучыўся ў Віленскім універсітэце.
Памешчык з Мазырскага павета Мінскай губерні. Валодаў сумесна з маці і братамі маёнткамі Дарашэвічы, Снядзіна, Лобча. Каля 1825 года заклаў у Дарашэвічах класіцыстычны палац над Прыпяццю, які не паспеў скончыць.
З пачаткам паўстання ў маі 1831 года арганізаваў у Мазырскім павеце паўстанцкі атрад, які разбіў у в. Каралін, Кузьмічы, Міхалкі паштовыя станцыі. 11 чэрвеня 1831 года спрабаваў захапіць горад Мазыр. 25 мая 1831 года атрад разбіты ў Мухаедаўскіх лясах, сам Кеневіч накіраваўся ў Варшаву. 10 жніўня 1831 года выбраны паслом на варшаўскі сейм ад Мазырскага павета. Пасля паражэння паўстання перабраўся ў Галіцыю.
Па рашэнні Мінскай губернскай следчай камісіі ад 3 снежня 1831 года быў аднесены да 2-га разраду злачынцаў. Рашэннем Мінскай казённай палаты ад 18 мая 1832 года сродкі, атрыманыя ад продажы рухомай маёмасці Фелікса Кеневіча, пераведзены ў казну. 2 ліпеня 1832 года прасіў літасці.
У 1833 годзе прыбыў у Францыю. Меў стасункі з Іаахімам Лялевелем. У 1835—1836 гадах удзельнічаў у спробах аднавіць паўстанне.
Набыў у Францыі маёмасць на грошы, прысланыя сваякамі з Палесся. У 1857 годзе па расійскай царскай амністыі разам з сынам Геранімам вярнуўся ў Мазыр. Пабудаваў дом ва ўрочышчы Багданка, пахаваны ў Паўлінаве (цяпер Петрыкаўскі раён).
Сям’я
Ажаніўся ў Францыі з Фяліцыяй СкрашэўскайKieniewicz, A. Nad Prypecią dawno temu… – Wrocław, 1989. — С. 31., родам з аўстра-венгерскай Галіцыі, ад якой меў сына Гераніма (у маі 1864 г. расстраляны ў Казані за ўдзел у Студзеньскім паўстанні 1863—1864 гадоў) і дачку Феліцыю.
Літаратура Анішчанка, Я.К. Ураднікі беларускіх земляў Расійскай імперыі на рубяжы XVIII — XIX стст.: спісы на рус. мове / Я.К. Анішчанка. — Мінск : Выд. В. Хурсік, 2011. — 392 с.
Kieniewicz, S. Dereszewicze. 1863 / S. Kieniewicz. — Wroclaw-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Lodź : Ossolineum, 1986. — 192 s. Kieniewicz, A. Nad Prypecią dawno temu… Wspomnienia zamierzchłej przeszłości / A. Kieniewicz. – Wrocław etc. : Ossolineum, 1989. — 558 s.
Фелікс Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Імігравалі ў Францыю з Беларусі Катэгорыя:Памерлі ў Петрыкаўскім раёне