Ё Ё Ма (; нар. , ) — амерыканскі віяланчэліст кітайскага паходжання. Нарадзіўся ў Парыжы, атрымаў адукацыю ў Нью-Ёрку, ЗША. Ма быў вундэркіндам, выступаючы з чатырох з паловай гадоў. Ён скончыў Джульярдскую школу і Гарвардскі ўніверсітэт і выступаў у якасці саліста з аркестрамі па ўсім свеце. Запісаў больш за 90 альбомаў і атрымаў 18 прэмій Грэмі.
У дадатак да запісаў стандартнага класічнага рэпертуару, ён запісаў шырокі спектр народнай музыкі: амерыканская музыка блюграс, традыцыйныя кітайскія мелодыі, танга аргенцінскага кампазітара Астара П’яцолы і бразільская музыка. Супрацоўнічаў з такімі артыстамі, як джазавы спявак Бобі Мак-Ферын, гітарыст Карлас Сантана, Сержыа Асад і яго брат Одаір, а таксама аўтар-выканаўца і гітарыст Джэймс Тэйлар. Асноўным выканальніцкім інструментам Ма з’яўляецца віяланчэль Мантаньяна, створаная ў 1733 годзе і ацэненая ў 2,5 мільёна долараў ЗША.
Ма з’яўляецца Пасланцам свету Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з 2006 года. Ён быў узнагароджаны Прэміяй Глена Гульда ў 1999 годзе, Нацыянальным медалём ЗША ў галіне мастацтваў у 2001 годзе, Прэзідэнцкім медалём Свабоды ў 2011 годзе і Polar Music Prize у 2012 годзе.
Ма ўключаны ў спіс самых уплывовых людзей 2020 года Time 100.
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эмі» Катэгорыя:Члены Амерыканскага філасофскага таварыства Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Лацінская Грэмі» Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Францыі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты ЗША Катэгорыя:Віяланчэлісты