Мануэль Асанья (; 10 студзеня 1880 — 4 лістапада 1940) — іспанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, літаратар. Двойчы ўзначальваў урад Другой Іспанскай Рэспублікі.
Біяграфія Навучаўся ў каталіцкім каледжы аўгустынцаў у Эскарыяле, потым стаў юрыстам, паступіў на дзяржаўную службу і паступова падняўся да вышэйшых прыступак у Міністэрстве юстыцыі.
Прысвячаў шмат часу палітыцы і літаратуры, быў сакратаром вельмі папулярнага літаратурна-палітычнага дыскусійнага клуба «Мадрыдскі Атэнеум».
У 1930 годзе заснаваў партыю Рэспубліканскае дзеянне. Пасля ўсталявання Рэспублікі ў 1931 годзе — ваенны міністр, у 1931—1933 гадах — кіраўнік урада. У красавіку 1934 года ўзначаліў леварэспубліканскую партыю, якая ўвайшла ў 1936 годзе ў Народны фронт. З перамогай апошняга на выбарах (16 лютага 1936) зноў стаў кіраўніком урада, а затым, з мая 1936 года па 1 сакавіка 1939 года, быў прэзідэнтам Рэспублікі. У перыяд грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў выступаў фактычным лідарам правага крыла Народнага Фронту.
Пасля перамогі франкістаў эміграваў у Францыю.
Літаратура Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1973—1982. Том 1. ААЛТОНЕН — АЯНЫ. 1961. Дипломатический словарь. Гл. ред. А. Я. Вышинский и С. А. Лозовский. М., 1948.
Катэгорыя:Старшыні ўрада Іспаніі Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Палітыкі-эмігранты Катэгорыя:Палітыкі Іспаніі Катэгорыя:Пісьменнікі Іспаніі Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Іспанамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Выпускнікі Камплутэнсэ Катэгорыя:Прэзідэнты Іспаніі